Параненых вучняў стаўпецкай школы перавялі з рэанімацыі ў хірургію

Каля школы №2 у Стоўпцах пасьля двайнога забойства

Падлеткі знаходзяцца ў здавальняючым стане, паведаміла карэспандэнту Свабоды паведаміла намесьніца старшыні Стаўпецкага райвыканкаму Жанна Лысая.​

Вучняў, якіх паранілі нажом падчас нападу ў стаўпецкай школе нумар 2, перавялі з рэанімацыі ў хірургічнае аддзяленьне, паведаміла карэспандэнту Свабоды паведаміла намесьніца старшыні Стаўпецкага райвыканкаму Жанна Лысая.​

«Я іх сёньня наведвала. Іх перавялі з рэанімацыі ў хірургічнае адзьдзяленьне. У хлопцаў добры настрой, яны размаўлялі з бацькамі. На дадзены момант пагрозы іхнаму жыцьцю, на шчасьце, няма», — сказала Жанна Лысая.

Яна адзначыла, што дзеці знаходзяцца ў здавальняючым стане.
Падчас нападу на стаўпецкую школу 11 лютага вучань 10-й клясы забіў настаўніцу і вучня, а таксама параніў двух падлеткаў. У аднаго зь іх раненьне лёгкага. Два дні вучні правялі ў рэанімацыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра стаўпецкую трагедыю: «Вінаватыя ўсе»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стаўпецкі райвыканкам скасаваў усе забаўляльныя імпрэзы да канца тыдня 

Нападнік затрыманы, ён адмаўляецца даваць паказаньні і паўтарае, што «нічога ня памятае». Дзеці і бацькі характарызуюць яго як «спакойнага і неканфліктнага вучня».

Забойства ў стаўпецкай школе. Асноўнае

  • Паводле сьледзтва 11 лютага ў стаўпецкай сярэдняй школе № 2 вучань 10 клясы напаў з нажом на настаўніцу і трох вучняў.
  • 50-гадовая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства і вучань 11 клясы загінулі, двух аднаклясьнікаў нападніка шпіталізавалі з раненьнямі.
  • Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы за забойства двух і больш чалавек і спробу забойства. Паводле ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі нападніку могуць прысудзіць ад 8 да 12 гадоў турмы.