Нападнік у Стаўпецкай школе №2 зьбіраўся нанесьці ўдары нажом яшчэ аднаму школьніку, паведамляе Сьледчы камітэт.
Стаўпецкі школьнік, які 11 лютага забіў настаўніцу і вучня школы, а таксама цяжка параніў яшчэ двух вучняў, адмаўляецца адказваць на пытаньні сьледчых, пра гэта паведамілі пракурор Менскай вобласьці Алег Лаўрухін і прэсавая служба Сьледчага камітэту ў сваім тэлеграм-канале.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падазраваны ў двайным забойстве ў Стоўпцах адмаўляецца даваць паказаньніЦяпер сьледчыя зьбіраюцца дапытаць сваякоў нападніка, а таксама школьніка, якому ён таксама зьбіраўся нанесьці ўдары нажом.
У заплечніку ў нападніка знайшлі малаток, дымавыя шашкі і пэтарды. Сьледчыя прызначылі шэраг экспэртызаў, у тым ліку халоднай зброі, якой былі нанесеныя ўдары настаўніцы і вучням.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маці стаўпецкага нападніка: «Я хачу папрасіць прабачэньня ва ўсіх сваякоў загінулых» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра стаўпецкую трагедыю: «Вінаватыя ўсе»Забойства ў стаўпецкай школе. Асноўнае
- Паводле сьледзтва 11 лютага ў стаўпецкай сярэдняй школе № 2 вучань 10 клясы напаў з нажом на настаўніцу і трох вучняў.
- 50-гадовая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства і вучань 11 клясы загінулі, двух аднаклясьнікаў нападніка шпіталізавалі з раненьнямі.
- Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы за забойства двух і больш чалавек і спробу забойства. Паводле ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі нападніку могуць прысудзіць ад 8 да 12 гадоў турмы.