Найлепшым дызайнэрам на 58-м Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі» названы Міхал Анемпадыстаў.
«За ідэю, аўтарскую канцэпцыю, тэкст і мастацка-графічнае афармленьне выданьня» дызайнэр узнагароджаны ў пэрсанальнай намінацыі «Майстэрства» за кнігу «Колер Беларусi», паведамляе planetabelarus.by.
Цырымонія ўзнагароджаньня адбылася 8 лютага ў Палацы мастацтваў, у рамках XXVI Менскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля сьмерці Анемпадыстава талакой перавыдалі ягоную кнігу «Колер Беларусі»Беларускі дызайнэр, графік, фатограф, паэт і перакладчык, аўтар «Народнага альбому» Міхал Анемпадыстаў памёр 24 студзеня 2018 году ва ўзросьце 53 год.
Вершы Міхала Анемпадыстава сталі песьнямі N. R. M., «Новага Неба», Зьмітра Вайцюшкевіча, IQ48 і іншых, ён быў аўтарам славутага «Народнага альбому» (прызнанага «Альбомам году» на «Рок-каранацыі-1997»), перакладаў польскія рок-гіты для беларускіх сьпевакоў. «Чалавек году-2006» па вэрсіі інтэрнэт-парталу «Тузін гітоў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як зрабіць Беларусь прыгожай. Апошняе інтэрвію Міхала АнемпадыставаУ 2013 годзе выдаў зборнік сваіх вершаў «Глыбока, глыбока, на дне філіжанкі кавы», у 2017 — кнігу «Колер Беларусі». Таксама Анемпадыстаў ствараў вокладкі для музычных альбомаў. Вёў на сайце кампаніі «Будзьма беларусамі!» калёнку «Простыя рэчы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міхал Анемпадыстаў: Імкненьне жыць у справядлівым сьвеце — адна з дамінантаў беларускай культуры