Другое месца заняла каманда Гарадзенскага аблвыканкама, а трэцяе каманда Савету міністраў, піша БелТА. У камандзе разам з Аляксандрам Лукашэнкай выступалі Дар’я Домрачава, Сьвятлана Канашэнка і Мікалай Лукашэнка.
У Менску праходзіць афіцыйнае спартовае сьвята «Менская лыжня-2019». Традыцыйна ў гэтым мерапрыемтсве ўдзельнічаюць беларускія чыноўнікі, спартоўцы, прадстаўнікі сілавых структур. Аляксандар Лукашэнка ўдзельнічаў у біятлоннай эстафэтнай гонцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прызначыў міністрам спорту свайго ахоўніка. «Генэрал не спрацаваў, таму бралі ніжэй, хоць ня вельмі нізка»У складзе эстафетнага квартэту разам з кіраўніком Беларусі, які завяршаў гонку, выступілі Сьвятлана Канашэнка, якую называюць асабістай доктаркай Лукашэнкі, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар’я Домрачава і Мікалай Лукашэнка.
Каманда Лукашэнкі перамагала на такім жа спаборніцтве як мінімум тройчы, у 2003, 2005, 2013 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнку запрасілі на інаўгурацыю новага імпэратара ЯпонііАгулам у «Менскай лыжне-2019» удзельнічае больш за 5 тысяч чалавек.