Паводле сацыёлягаў з адміністрацыі Лукашэнкі, апазыцыі не давяраюць 75% беларусаў. Такія лічбы публікуе Інфармацыйна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце (PDF).
Парлямэнту, ураду і мясцовым органам улады ў 2018 годзе давяралі 49% апытаных сацыёлягамі ІАЦ. Не давяраюць — 39%. Адзначаецца, што гэтыя паказчыкі павялічыліся ў параўнаньні з 2017 годам.
Апазыцыйным партыям, паводле дзяржаўных сацыёлягаў давяраюць толькі 9% рэспандэнтаў, не давяраюць 75%. Яшчэ 16% «ня маюць пэўнага меркаваньня аб дзейнасьці апазыцыйных партый».
Паводле праведзенага апытаньня ў сярэднім 72% давяраюць праваахоўным органам. Самы высокі рэйтынг у пракуратуры — 73,5%. Самы нізкі ў ДАІ — 69%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі беларусаў гатовыя ўдзельнічаць ва ўзброеным паўстаньні? Афіцыйнае апытаньне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сацыёлягі з Адміністрацыі прэзыдэнта: беларускую мову лічаць роднай 48% беларусаў, расейскую — 43%