Кансэрватыўнага амэрыканскага палітычнага актывіста, які быў у сувязі з Марыяй Буцінай, вялікае журы абвінаваціла ў махлярстве з выкарыстаньнем электронных сродкаў плацяжу і адмываньні грошай, гаворыцца ў паведамленьні пракуратуры ЗША ў Паўднёвай Дакоце.
56-гадоваму Полу Эрыксану выставілі абвінавачаньне па 11 пунктах. У абвінавачваньні гаворыцца, што ў пэрыяд з 1996-га па 2018 год Эрыксан «распрацаваў і прыдумаў схему, як падманным шляхам атрымаць грошы».
На думку сьледзтва, Эрыксан выкарыстаў некалькі фірмаў, у тым ліку Compass Care, Inc. і Investing with Dignity, LLC для сваіх незаконных дзеяньняў. Фірма Compass Care, дзе Эрыксан быў дырэктарам, займалася праектаваньнем, будаўніцтвам і кіраваньнем дамамі для састарэлых па ўсёй краіне, гаворыцца ў судовых дакумэнтах. Мэтай Compass Care было прыцягнуць фінансаваньне для разьвіцьця і пашырэньня сыстэмы догляду старых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расіянка Марыя Буціна заключыла з пракуратурай ЗША пагадненьне аб прызнаньні віныЭрыксан абяцаў, паводле пракуратуры, што інвэстыцыі будуць вернутыя на працягу году, а таксама гарантаваў, што ў выпадку няўдачы асабіста пагасіць поўную суму ўкладзеных грошай. Акрамя гэтага, Эрыксан заяўляў, што ў фірмы больш за 90 гадоў вопыту, і на гэты момант яна кіруе дамамі для састарэлых у 26і штатах. Паводле Эрыксана, штогод кожны з 27 000 аб’ектаў Compass Care прыносіць $ 1,7 млн прыбытку.
Іншая фірма Эрыксана — Investing with Dignity, LLC — нібыта распрацоўвала інвалідную каляску, якая дазваляла б людзям, што выкарыстоўваюць яе, спраўляць патрэбы без падыманьня з каляскі.
Было абяцана, што Investing with Dignity падвоіць або патроіць укладзеныя грошы за кароткі час. Калі ўкладаньні не прынясуць прыбытак, то Эрыксан абяцаў вярнуць іх, як і ў першым выпадку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША ня будуць мяняць Сянцова на трох расейцаў. Дзярждэпартамэнт расказаў, чаму такНарэшце, мэтай Bakken oil fields Venture было набыцьцё зямельных участкаў непадалёк ад Бакенскага нафтавага радовішча, што знаходзіцца на поўначы штату, з наступным будаўніцтвам дамоў.
Эрыксан абяцаў, што ад 25% да 90% інвэстыцый будуць вернутыя праз тры месяцы.
У дакумэнтах таксама згадваецца, што Пол Эрыксан перавёў чалавеку з ініцыяламі М. Б. $ 9 тысяч: 8 000 ў чэрвені 2015 году і 1 000 у сакавіку 2017-га.
У чэрвені 2017-га з рахунку Эрыксана ў банку Wells Fargo Амэрыканскаму ўнівэрсытэту, дзе вучылася Марыя Буціна, было пераведзена $ 20 472.09.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Буціна мела зносіны з чальцом каманды Трампа, адказным за нацыянальную бясьпеку ЗШАЭрыксан — вядомая фігура ў рэспубліканскіх і кансэрватыўных колах. У 1992 годзе ён працаваў у прэзыдэнцкай кампаніі Пата Б’юкэнэна.
Яму пагражае максымальнае пакараньне — 20 гадоў пазбаўленьня волі па кожным пункце абвінавачваньня.
Пол Эрыксан быў вызвалены пад заклад. Дата суду пакуль не прызначаная.