Берасьцейскі абласны суд 5 лютага на выязным пасяджэньні ў Івацэвічах пачаў разглядаць справу аб забойстве супрацоўніка міліцыі і замаху на забойства яшчэ дваіх, паведамляе БелаПАН.
Як адзначыў пракурор Генадзь Буры, паколькі мужчына, які зрабіў злачынства, псыхічна нездаровы, разгляд справы праходзіць безь ягонага ўдзелу.
«Цяпер ён утрымліваецца ў СІЗА. Судом па выніках разгляду справы да яго могуць быць ужытыя прымусовыя меры бясьпекі і лячэньня», — цытуе Бурага БелаПАН.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трагедыя ў ідылічным краявідзе. Як я браў інтэрвію ў будучага забойцы з БабровічаўСуд праходзіць у закрытым рэжыме, запрасілі толькі ўдзельнікаў працэсу і сваякоў забітага міліцыянта.
5 лютага ў першай палове дня дапыталі пацярпелых у справе, у другой палове дапытаюць сьведак. 6 лютага суд будзе дасьледаваць матэрыялы справы.
17 жніўня ў вёсцы Бабровічы Івацэвіцкага раёну 57-гадовы мясцовы жыхар адкрыў страляніну з паляўнічай стрэльбы па участковых інспэктарах міліцыі, якія праводзілі плянавую праверку захоўваньня зброі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стралку з Івацэвіцкага раёну пагражае сьмяротнае пакараньнеУ выніку адзін зь міліцыянтаў быў забіты на месцы, другі атрымаў раненьні, трэці пасьпеў схавацца ад страляніны за бэтоннай агароджай.
Вясковец быў зарэгістраваны ў якасьці паляўнічага з 1987 году і меў дзейны дазвол на захоўваньне і нашэньне агнястрэльнай зброі.
Комплексная судовая псыхоляга-псыхіятрычная экспэртыза ўстанавіла, што абвінавачаны на момант учыненьня злачынства, а таксама цяпер пакутуе цяпер на псыхічнае расстройства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Меў канфлікт зь міліцыяй, суседзі лічылі нелюдзімым. Першыя дэталі пра стралка з Івацэвіцкага раёну