Расея пакідае за сабой права на рэакцыю ў адказ пасьля выхаду ЗША з Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці (РСМД). Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «Россия» ў пятніцу заявіла афіцыйная прадстаўніца Міністэрства замежных спраў Расеі Марыя Захарава. Яна не патлумачыла, якімі могуць быць гэтыя меры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржсакратар ЗША абвясьціў пра выхад з ракетнай дамовы з РасеяйУ падтрымку захаваньня дамовы выступіла канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель. Яна заявіла, што Нямеччына «зробіць усё магчымае», каб захаваць дамову, паведамляе Deutsche Welle. Паводле Мэркель, неабходна працягваць дыялёг з Расеяй на працягу наступных шасьці месяцаў, пакуль тэрмін дзеяньня дагавора не скончыцца.
Канцлерка Нямеччыны ўсклала віну на Расею за невыкананьне пагадненьня. Такога ж меркаваньня прытрымліваюцца саюзьнікі ЗША ў NATO, якія выступілі з заявай у пятніцу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На расейскім караблі канфіскавалі амаль 10 тонаў какаінуЗанепакоенасьць у сувязі з магчымым прыпыненьнем дзеяньня РСМД таксама выказалі кіраўнікі МЗС краін Эўразьвязу. Захаваць дагавор таксама заклікаў кандыдат на пасаду старшыні Эўракамісіі Манфрэд Вэбэр.