У Лібане загінула беларуска і два яе сыны

Ілюстрацыйнае фота

Трое грамадзян Беларусі — жанчына 1983 году нараджэньня і два яе сыны 2011 і 2014 гадоў — памерлі ў выніку пажару, паведамілі БелаПАН у Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

Пажар здарыўся 28 студзеня ў прыватным доме ў горадзе Джунія. Паводле папярэдняй вэрсіі, прычынай пажару было неасьцярожнае абыходжаньне з награвальным прыборам. Малодшы сын загінуў на месцы, маці і старэйшы сын памерлі ў лякарні 30 студзеня.

Пахаваньне мае адбыцца ў Лібане 31 студзеня, родзічы загінулых ужо прыбылі туды зь Беларусі. Ім дапамагае консульства Беларусі ў Лібане і амбасада ў Сырыі.