Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС назвала два рэгіёны Беларусі, дзе летась вырасла злачыннасьць


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У 2018 годзе ў Менску і Горадзенскай вобласьці зафіксаваны рост злачыннасьці — на 0,9% і 1,7% адпаведна, сьведчаць дадзеныя МУС.

У цэлым па краіне колькасьць зарэгістраваных злачынстваў зьменшылася на 2,9% і склала 83.813, або каля 230 злачынстваў у сярэднім за дзень.

У Берасьцейскай вобласьці злачыннасьць скарацілася на 7,3%, у Віцебскай — на 6,2%, Магілёўскай — на 3,9%, Менскай — на 3,5%, Гомельскай — на 3%.

Да крымінальная адказнасьці прыцягнута 41,8 тыс. чалавек. На 1 студзеня 2019 года ў месцах пазбаўленьня волі знаходзілася 32,6 тыс. чалавек, што на 5,2% менш, чым на пачатак 2018 года, паведамляе МУС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG