Кіраўніца адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Натальля Качанава расказала на сустрэчы з калектывам кампаніі «Беларуськалій», што ў краіне пастаўленая задача «аб наяўнасьці ня менш як 30% кантэнту на беларускай мове», піша газэта «Калійшчык Салігорска» (PDF).
Пазьней выявілася, што Качанава такога не казала — а казала пра 30% нацыянальнага кантэнту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэс-сакратарка Лукашэнкі: 30% на ТВ мае быць не беларускай мовы, а нацыянальнага кантэнтуРаней пра такую задачу аб 30% кантэнту па-беларуску нідзе не паведамлялася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці праўда, што траціна кантэнту на беларускім тэлебачаньні будзе па-беларуску?Пытаньне аб папулярызацыі беларускай мовы на тэлевізіі паставіла начальніца ідэалягічнага ўпраўленьня «Беларуськалію» Натальля Навіцкая. Яно ідзе апошнім у артыкуле, дзе расказваецца таксама пра пытаньні «Году малой радзімы», «дармаедзкага дэкрэту», пэнсійных выплатаў і якасьцяў жанчыны-лідэркі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік АНТ пра 44% расейскага кантэнту: У іх вельмі добрыя міжнародныя агляды ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пэўныя колы ва ўладзе ўсьведамляюць пагрозу расейскай прапаганды ў беларускіх СМІ, — старшыня БАЖБеларускай мовы ў тэлевізіі пакуль мала
Дзяржаўныя тэлеканалы Беларусі пераважна расейскамоўныя. На «Беларусь-1» хіба ёсьць асобныя перадачы па-беларуску. У «нумарной» сетцы БТ ёсьць таксама тэлеканал «Беларусь-3», пра які кіраўніцтва БТ казала, што беларускамоўныя перадачы на ім займаюць 32% штодзённага вяшчаньня, а па-беларуску робяцца 75% уласных перадачаў каналу.
Тым часам беларускамоўнаму тэлеканалу «Белсат», які вяшчае з Польшчы, адмовілі ва ўключэньні ў беларускія тэлевізійныя кабэльныя сеткі: на пэтыцыю аб гэтым намесьнік гендырэктара «Беларусь-1» Сяргей Шышко адказаў, што «ў сетцы вяшчаньня прысутнічае шырокі пералік беларускамоўных перадачаў і рубрык».
Стварыць беларускамоўны тэлеканал задумалі самі кабэльныя апэратары — з такой прапановай яны зьвярнуліся да дэпутаткі Алены Анісім, яна перадала прапанову міністру інфармацыі Аляксандру Карлюкевічу. Анісім кажа, што Карлюкевіч назваў прапановы цікавымі.
Міністар культуры Беларусі Юры Бондар казаў, што сумняецца, ці варта перакладаць кіно на беларускую: пытаўся, «ці маем мы права ўмешвацца ў задуму, творчую ідэю стваральніка фільму?»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вэлком» сабраўся запускаць тэлеканал. Будзе беларускамоўны кантэнт