«Прэдседацель»: «Каб нарабілі электраплугі, электракарову, электрамазгі»

«Прэдседацель», гледзячы на больш пасьпяховых кіраўнікоў фэрмэрскіх гаспадарак, таксама захацеў крочыць у нагу з часам.

І загадаў сваім «вучоным» з аграгарадка засілкаваць ад калгаснай падстанцыі ўсё, да чаго можна прыкруціць разэтку. «Скора у нас электрычаства будзе ў агромнам калічастве», — не сумняецца ён.

«Быстра што б нарабілі мне электрамабілі, электралапаты, электраплугі!», — увайшоў у раж «прэдседацель».

«А яшчэ электракарову і электрамазгі», — падначваюць шэфа народныя пэрсанажы Саша і Сірожа, героі мастака Аляксея Хацкевіча.

А вы верыце, што асобна ўзятая гаспадарка неўзабаве патрапіць у электрычны рай?