Лукашэнка прапанаваў наладзіць сыстэму перапрацоўкі адходаў

Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка 25 студзеня загадаў сваёй адміністрацыі ўзяць на «жорсткі кантроль» пытаньні перапрацоўкі адходаў: макулятуры, мэталічных вырабаў і плястыку.

Што сказаў Лукашэнка?

  1. «Гэта вельмі важная праблема для Беларусі. Па другаснай сыравіне і адходах».
  2. У шэрагу краін шклатара ў асноўным вырабляецца з другаснай сыравіны. «А ў нас? Мы, бачыце, багатыя. Мы проста расхлябаныя і разбэшчаныя».
  3. «Я нядаўна даручыў прыбраць плястыкавыя бутэлькі на першым этапе і замяніць шклом. Тым больш што ў нас разьвіта гэтая сфэра прамысловасьці».
  4. Запатрабаваў актыўней укараняць у Беларусі электратранспарт і пашыраць выкарыстаньне электрычнай энэргіі. Сказаў, што карыстаецца кітайскім электраматацыклам.