10 адметнасьцяў налічылі 23 студзеня палітолягі і палітыкі, сабраўшыся ў Менску на паседжаньне экспэртнага клюбу, зладжанае арганізацыяй «Эўрапейскі дыялёг». Гэтую арганізацыю заснаваў былы кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
У абмеркаваньні ўдзельнічалі экспэрты Валер Карбалевіч, Аляксандар Класкоўскі, Паўлюк Быкоўскі, а таксама палітыкі Ігар Барысаў, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Аляксандар Ярашук ды іншыя. Прыводзім факты і ацэнкі, якія прагучалі ў абмеркаваньні.
1. Няпэўнасьць з тэрмінам выбараў. Невядома дагэтуль, калі пройдуць прэзыдэнцкія, калі парлямэнцкія выбары і якія зь іх будуць першымі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ярмошына назвала магчымыя даты прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў2. У адрозьненьне ад ранейшых выбараў, Захад будзе рабіць стаўку на палітычную стабільнасьць. Будзе маўклівая падтрымка Лукашэнкі.
3. Выбары адбудуцца на тле вострага крызісу ў дачыненьнях з Расеяй.
4. Зьнік «украінскі сындром» — страх беларусаў перад крывёю Майдана.
5. Крызіс даверу грамадзтва да ўлады і асабіста да Лукашэнкі. Людзі ня вераць, што ўлады могуць падняць узровень жыцьця.
6. Фактар інтэрнэту. Каля 70% беларусаў карыстаюцца інтэрнэтам. Роля дзяржаўных каналаў тэлебачаньня моцна ўпала.
7. Палітызацыя грамадзтва ў зьвязку зь беларуска-расейскім канфліктам — як мяркуюць экспэрты, яна будзе ўзмацняцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Змрочны пэйзаж перад прэзыдэнцкімі выбарамі8. Канчатковая дэвальвацыя інстытуту выбараў як сродку ўплыву на ўладу.
9. У пэрыяд самага моцнага крызісу даверу да Лукашэнкі апазыцыя аказалася найгорш за ўвесь час падрыхтаванай да выбараў. Хутчэй для апазыцыі будуць вырашацца не глябальныя пытаньні, а карпаратыўныя, асабістыя, партыйныя.
10. Лукашэнка можа лёгка пазычыць для выбараў лёзунгі апанэнтаў — у тым ліку галоўны зь іх, пра захаваньне сувэрэнітэту і незалежнасьці. Гэта значыць, зноў перахопіць ініцыятыву.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці гатовая беларуская апазыцыя да прэзыдэнцкіх выбараў?