Грамадзян Беларусі Насьцю Рыбку (Анастасію Вашукевіч) і Алекса Лэсьлі (Аляксандра Кірылава) толькі што вызвалілі з паліцыі, паведамляе агенцтва ТАСС.
Пра гэта паінфармаваў кіраўнік міжнароднай праваабарончай групы «Агора» Павел Чыкаў са спасылкай на адваката Лэсьлі Сьвятлану Сідоркіну.
Сьцьвярджаецца, што ніякага абвінавачваньня ім не прад'явілі, але ў іх ўзята абавязацельства аб яўцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Турму для Рыбкі замовіў расейскі мільярдэр: доказы НавальнагаПрэс-сакратарка кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант заявіла kp.by, што кіраўнік дзяржавы «тэрмінова загадаў» заняцца вызваленьнем затрыманай у Расеі Анастасіі Вашукевіч.
Ад моманту затрыманьня ў Тайляндзе Вашукевіч і Кірылаў правялі за кратамі 330 дзён.
«Усе загады прэзыдэнты, якія атрымоўвае МЗС, выконваюцца бясспрэчна, якасна і ў тэрмін», – пракамэнтаваў кіраўнік МЗС Уладзімер Макей вызваленьне Вашукевіч парталу Tut.by.
Адказваючы на пытаньне, ці ёсьць вызваленьне Вашукевіч вынікам працы МЗС, Макей адзначыў, што гэта «комплексная заслуга».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аляксандар Лукашэнка загадаў заняцца вызваленьнем Насьці РыбкіЧаму мы пішам пра Насьцю Рыбку?
28-гадовая грамадзянка Беларусі Насьця Рыбка (Вашукевіч) стала вядомая пасьля расьсьледаваньня расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага пра магчымыя карупцыйныя сувязі мільярдэра Алега Дзерыпаскі і намесьніка кіраўніка ўраду Расеі Сяргея Прыходзькі.
Улетку 2016 году алігарх і чыноўнік, плаваючы разам на яхце, нібыта абмяркоўвалі ўмяшаньне ў амэрыканскія выбары. На гэтай яхце ў ліку іншых дзяўчат з эскорт-агенцтваў была і Вашукевіч. Пазьней пра тое, што адбывалася на яхце Дзерыпаскі, яна расказала ў сваёй кнізе і ў сацыяльных сетках.
«У Беларусь я больш ні нагой». 10 фрагмэнтаў з кнігі Насьці Рыбкі
У канцы лютага 2018 году Вашукевіч і яшчэ 7 чалавек затрымалі ў Патаі. Паводле ўладаў, яны арганізоўвалі «сэкс-трэнінгі», ня маючы дазволу працаваць у Тайляндзе. У студзені 2019-га затрыманым прысудзілі ўмоўны тэрмін і дэпартацыю.
17 студзеня чатырох дэпартаваных затрымалі ў маскоўскім аэрапорце Шарамецьева. Гэта грамадзяне Беларусі Анастасія Вашукевіч, Андрэй Жэшка, ураджэнец Беларусі Аляксандр Кірылаў (галоўны арганізатар сэкс-трэнінгаў) і грамадзянка Расеі Марыя Жарко. Паводле жонкі Кірылава Крысьціны, затрыманым інкрымінуюць уцягваньне ў заняткі прастытуцыяй (ч. 2 арт. 240 КК РФ).
Турму для Рыбкі замовіў расейскі мільярдэр: доказы Навальнага
22 студзеня Аляксандар Лукашэнка загадаў «тэрмінова заняцца» вызваленьнем Вашукевіч, пасьля яе і Кірылава вызвалілі пад падпіску аб яўцы.