У мэсэнджэры Telegram зьявіўся бот @parkun_by_bot, які дапаможа паскадзіцца на парушэньні правілаў парковак. Праграма працуе пакуль толькі ў Менску — адсылае зьвесткі пра парушэньне ў менскае ДАІ.
Замест пісьмовага звароту ў ДАІ можна ўвесьці інфармацыю праз «дыялёг» з ботам (на расейскай мове). Бот спытае імя карыстальніка, адрас і тэлефон, каб далучыць іх да ліста ў ДАІ, а таксама зьвесткі пра парушальніка і фота парушэньня.
Аўтар праграмы абяцае, што пэрсанальныя зьвесткі карыстальніка ня будуць перадавацца трэцім асобам, а таксама сьцьвярджае, што апрацоўка зьвестак адбываецца ў аўтаматычным рэжыме.
Праграміст, які стварыў бота, расказаў «Нашай ніве», што натхніўся інструкцыяй ад праекту #мотолькопомоги. У будучыні ён хоча пашырыць функцыянал бота на скаргі па ўсёй краіне, а ня толькі ў родным Менску, і таксама дадаць беларускамоўны шаблён звароту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Telegram-ботаў навучылі віншаваць па-беларуску і дапамагаць беларускім аўтамабілістам