Гомельскі гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту завёў крымінальную справу па фактах крадзяжу харчоў работнікамі КУП «Гомельскі гарадзкі камбінат школьнага харчаваньня».
Як паведамляе Сьледчы камітэт, затрымалі 11 чалавек, у тым ліку загадчыцу складу камбінату школьнага харчаваньня, кладаўшчыка, таваразнаўцу, загадчыкаў вытворчасьцю ўстановаў адукацыі Гомля. Іх падазраюць у прысваеньні вялікай колькасьці прадуктаў, «накіраваных» у школы, у папярэдняй змове з індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
Цяпер сьледзтва высьвятляе, колькі ўсяго прадуктаў было скрадзена.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што цягнуць кухары зь дзіцячых сталовак? УсёКрымінальную справу завялі паводле ч. 2 арт. 210 Крымінальнага кодэксу Беларусі (крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі, учынены групай асобаў у папярэдняй змове). Вырашаецца пытаньне аб меры стрыманьня для затрыманых.
Накладзены арышт на дарагі аўтамабіль беспрацоўнай дачкі загадчыцы складу, як паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласьці Марыя Крываногава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сталоўкі ў менскіх школах возьмуць пад відэакантроль