У мэмарыяльным комплексе «Трасьцянец», што пад Менскам на месцы нацысцкага лягеру сьмерці часоў Другой усясьветнай вайны, зьявіцца аўстрыйскі помнік, заявіла 15 студзеня пасьля перамоваў зь міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімерам Макеем міністарка ў пытаньнях Эўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсьль.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Трасьцянцы адкрылі мэмарыял ахвярам нацызму. Што сказалі прэзыдэнты Аўстрыі і Нямеччыны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нямеччына выдзеліла на мэмарыял ахвярам нацызму 1 мільён эўраПомнік прысьвечаны ў тым ліку аўстрыйцам, закатаваным у нацысцкіх лягерах на тэрыторыі Беларусі. Вясной або летам 2019 году фэдэральны канцлер Аўстрыі спэцыяльна прыедзе ў Менск, каб адкрыць помнік, дадала Карын Кнайсьль. Аўстрыя будзе першай дзяржавай пасьля Беларусі, якая паставіць нацыянальны помнік у мэмарыяльным комплексе, пацьвердзілі зь беларускага боку.
Уладзімер Макей па перамовах з Кнайсль заявіў, што «абедзьве краіны маюць вельмі падобную пазыцыю ў міжнародных пытаньнях». Ягоная аўстрыйская калега таксама заявіла, што «Вена і Менск маюць вельмі шмат пунктаў сутыкненьня». Было таксама адзначана, што Аўстрыя — найбуйнейшы з заходніх краінаў фінансавы інвэстар Беларусі, а таксама што цягам 25 гадоў аўстрыйцы аказваюць дапамогу беларускім дзецям, пацярпелым ад Чарнобыльскай аварыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар Макей пацьвердзіў перамовы з ЗША аб вяртаньні дыпляматаўУ мінулым, адзначыла Кнайсьль, між Беларусьсю і Аўстрыяй «былі і дрэнныя, і добрыя часы», але цяпер сытуацыя «зусім іншая»: «цяпер у нас сяброўскія дачыненьні, іх трэба захаваць і ўзмацніць». Яна дадала, што Аўстрыя падтрымлівае Менск як месца правядзеньня важных палітычных захадаў і як «горад, які можа злучаць Заходнюю і Ўсходнюю Эўропу». Пры гэтым міністарка адзначыла, што ёсьць і тэмы, дзе погляды разыходзяцца, — як тэма сьмяротнага пакараньня ў Беларусі
На вечар 15 студзеня заплянаванае адкрыцьцё новага офісу амбасады Аўстрыі — у Менску на вуліцы Бялінскага, 23, побач з офісам Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.