Колішні пасол Польшчы ў Менску Лешэк Шэрэпка пракамэнтаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку беларуска-расейскія спрэчкі, выкліканыя падатковым манэўрам і прапановай Дзьмітрыя Мядзьведзева наконт больш шчыльнай інтэграцыі Менска і Масквы або пераходу паміж дзяржавамі на рынкавыя ўмовы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка адказаў на ўльтыматум Мядзьведзева пра аб'яднаньне«У СМІ цяпер усё больш спэкуляцыяў наконт будучыні Беларусі. Журналісты шукаюць адказ на пытаньне, ці Пуцін зьесьць яе на першае, ці на другое, — піша дыплямат. — Некаторыя пачынаюць глядзець на прэзыдэнта Лукашэнку як на адзінага гаранта беларускай незалежнасьці. Напэўна, і таварыш Лукашэнка любіць цяпер надзяваць такую маску, але гэта памылковае ўяўленьне. Аляксандар Лукашэнка зьбірае цяпер плён уласнай доўгатэрміновай палітыкі. І калі нехта і заслужыў званьне магільшчыка беларускай незалежнасьці і сувэрэнітэту, то гэта менавіта ён. Пуцін можа цяпер толькі выкарыстаць нагоду, якую стварыў беларускі дыктатар».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэдактар «Эха Москвы»: Кіраўніцтва Расеі ставіцца да Беларусі, як да КрымаПразь некалькі дзён Лешэк Шэрэпка працягнуў свае разважаньні адказам на пытаньне, што ў такой сытуацыі рабіць.
«Дастаткова ўзяць прыклад з армянскага народу (іншая справа, ці здольныя на гэта беларусы?), які мірна нагадаў уладзе, хто ёсьць сувэрэнам у дзяржаве. Такое разьвіцьцё сытуацыі дапамагло б таксама Ўкраіне, а беларусам дазволіла б змагацца за справядлівыя ўмовы супрацы з Масквою. Нельга ні ў якім разе пакідаць гэтыя пытаньні Лукашэнку, да якога няма абсалютна ніякага даверу».
Увесну 2018-га сотні тысяч армян выйшлі на вуліцы, і Армэнія разьвіталася з 10-гадовым прэзыдэнцтвам Сэржа Саргсьяна. Пратэсты ўзначаліў Нікол Пашыньян. На выбарах у сьнежні летась ягоная партыя атрымала 70% месцаў у армянскім парлямэнце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Растуць цэны на кватэры, бо армяне вяртаюцца з-за мяжы». Што Пашыньян зрабіў з Армэніяй за паўгодаЛешэк Шэрэпка працаваў амбасадарам у Менску ў 2011–2015 гг. У крызісны час беларускія ўлады «папрасілі» яго пакінуць Беларусь. Шэрэпка вымушаны быў зьехаць з краіны разам з Майрай Морай — кіраўніцай прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі. Пасьля таго як сытуацыя паспакайнела, амбасадар вярнуўся ў Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пяць фактаў пра Лешэка Шарэпку