Расейская Фэдэральная служба вэтэрынарнага і фітасанітарнага нагляду (Рассельгаснагляд) з 29 сьнежня адмяніла часовыя абмежаваньні на пастаўкі ў Расею прадукцыі двух беларускіх прадпрыемстваў, паведамляе БЕЛТА.
Такая інфармацыя разьмешчана на сайце расійскага ведамства.
Гэта датычыцца ААТ «Вітконпрадукт» і ААТ «Гомельскі мясакамбінат» (за выключэньнем прадукцыі, забароненай да ўвозу ў Расею па прычыне абмежаваньняў у рамках барацьбы з афрыканскай чумой сьвіней).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гандлёвыя войны, цана на газ». Асноўныя прэтэнзіі Лукашэнкі да РасеіНа сайце адзначаецца, што такое рашэньне «Рассельгаснаглядам» прынятае па выніках разгляду прадстаўленых беларускім кампэтэнтным ведамствам матэрыялаў расьсьледаваньня, а таксама з улікам гарантый Дэпартамэнту вэтэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра Расею: Праглядаецца нацыянальны эгаізм у гандліПрадукцыя з гэтых прадпрыемстваў павінна быць увезена ў Расею пачынаючы з 29 сьнежня і суправаджацца электронным вэтэрынарным сэртыфікатам.