Што нас чакае сёлета — натуральнае пытаньне, якое людзі задаюць на пачатку году.
Свабода зьвярнулася да экспэртаў з просьбай адказаць на чортаў тузін пытаньняў пра падзеі 2019 году.
У канцы 2019 году мы вернемся да гэтай анкеты і паглядзім, хто з апытаных меў рацыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Курс даляра, яўка на выбарах, Алімпіяда: як спраўдзіліся прагнозы экспэртаў Свабоды на 2018 годНашыя пытаньні:
1. Якім будзе курс даляра ў канцы году?
2. Ці зьявіцца ў Беларусі расейская вайсковая база?
3. Колькі міністраў страцяць свае пасады ў 2019 годзе?
4. Ці будуць масавыя пратэсты з прычыны новага парадку аплаты «камуналкі» для «дармаедаў»?
5. Колькі будзе каштаваць шэнгенская віза для беларусаў?
6. Ці адбудуцца ў 2019 годзе датэрміновыя прэзыдэнцкія ці парлямэнцкія выбары?
7. Хто стане ляўрэатам прэміі Гедройця?
8. Хто стане прэзыдэнтам Украіны?
9. Каманда якой краіны набярэ больш за ўсіх мэдалёў на Эўрапейскіх гульнях у Беларусі ў 2019 годзе?
10. Сёлета Расея апублікавала сьпіс украінскіх грамадзянаў, якім забаронены ўезд у РФ. Ці прыедзе нехта зь іх налета ў Беларусь?
11. Колькі ў 2019 годзе складуць страты Беларусі (з улікам кампэнсацыі) ад расейскага падатковага манэўру ў нафтавай галіне?
12. Колькі разоў Аляксандар Лукашэнка сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным?
13. Якім будзе гадавы абарот ІТ-сфэры ў Беларусі?
Андрэй Дынько, шэф-рэдактар газэты «Наша ніва»
- 2,5 рубля
- Не.
- Няма розьніцы.
- Не.
- 35 эўра.
- Не.
- Каміла Цень з кнігай «Я прыду за табой у аўгусце».
- Ня бачу годных кандыдатаў.
- Расея.
- Не.
- 0.
- 5 разоў.
- Не на 20% больш, чым у 2018.
Валерыя Касьцюгова, галоўны рэдактар інтэрнэт-выданьня «Наше мнение»
- 2,3 рубля.
- Дакладна не.
- Сыдуць міністры сацыяльна-гуманітарнага блёка.
- У 2019 годзе масавага пратэсту ня будзе, але будзе масавы сабатаж — лявінападобнае назапашваньне даўгоў у плацяжах за «камуналку».
- 35 эўра.
- Не — абедзьве кампаніі пройдуць у 2020 годзе.
- Вельмі хачу, каб Альгерд Бахарэвіч, хай гэта будзе маёй просьбай Дзеду Марозу.
- Пятро Парашэнка.
- Расеі, таму што іншыя краіны возьмуць абмежаваны ўдзел.
- І ў Расею многія зь іх прыедуць.
- Усе падлікі могуць быць толькі спэкуляцыйнымі, але значна менш за 300 мільёнаў даляраў.
- Разоў 6 мусяць сустрэцца паводле пратаколу і яшчэ пару разоў — з пачуцьця глыбокай узаемнай сымпатыі.
- Натхняльным.
Павал Вусаў, кіраўнік варшаўскага Цэнтру палітычнага аналізу і прагнозу
- Гледзячы на тэндэнцыі (паглыбленьне эканамічнага крызісу, інфляцыя, рост запазычанасьці), курс можа ўзрасьці да 3 рублёў, а мо і вышэй.
- Я не выключаю далейшага прасоўваньня стратэгічных інтарэсаў Расеі ў Беларусі, пашырэньня залежнасьці краіны да ўсходняй суседкі. Таму імавернасьць зьяўленьня вайсковай базы застаецца высокай. Тым больш што ў 2019 годзе плянуюцца новыя маштабныя вучэньні «Шчыт Саюзу – 2019», падрыхтоўка да якіх ужо пачалася.
- Мне думаецца, што ў перадвыбарчы год Лукашэнку будзе нявыгадна радыкальна мяняць склад ураду. Мяркую, што глябальных кадравых зьменаў ня будзе. Аднак магчымыя «ахвяры» сярод найбольш непапулярных міністэрстваў дзеля паляпшэньня іміджу: аховы здароўя, працы і сацыяльнай абароны, ЖКГ.
- Улічваючы падрыхтоўку да выбараў прэзыдэнта, улады зробяць усе магчымае, каб дэмабілізаваць грамадзтва, нэўтралізаваць любыя пратэставыя дзеяньні. Палітычны кантроль і ціск будуць пашыраныя, таму магчымасьць пратэстаў сацыяльнага характару вельмі малая.
- 80 эўра.
- Датэрміновых выбараў ня будзе, але сытуацыя вакол кампаній будзе вельмі напружаная.
- Альгерд Бахарэвіч.
- Пятро Парашэнка, калі выбары адбудуцца.
- Хутчэй за ўсе, Расеі, мяркуючы па выніках мінулых гульнях.
- Ключавыя асобы, унесеныя ў сьпіс, ня езьдзілі ў Беларусь, нават калі яны не былі ў сьпісе. Таму думаю, што наўрад ці.
- Лукашэнка будзе вымушаны дамаўляцца з Масквой і ісьці на саступкі Расеі. Таму гэтае пытаньне будзе зьнятае.
- Калі казаць выключна пра двухбаковыя сустрэчы, то 3-4 разы.
- Каля 2,5 мільярда даляраў.
Аляксандар Класкоўскі, рэдактар аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН
- Да ўльтыматуму Мядзьведзева я меркаваў, што курс праз год будзе найхутчэй ад 2,23 да 2,30 беларускага рубля. Але цяпер ня выключаны і скачок. Увогуле пры цяперашняй уразьлівасьці беларускай эканомікі да вонкавых шокаў тут можна хіба што варажыць на кававай гушчы. І нават прыблізны прагноз рызыкоўна даваць як мінімум да вынікаў сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным.
- Можа, Крэмль і ня надта будзе ціснуць, бо апёкся ўжо. А калі і паспрабуе, то 9 супраць 1, што Лукашэнка зноў адаб’ецца.
- Гэта будзе залежаць ад эмацыйнай амплітуды імпульсіўнага беларускага правадыра. Калі эканоміка зусім затармозіцца, то ня выключаная і адстаўка прэм’ера Румаса з абоймай падначаленых, бо трэба ж знайсьці крайніх перад выбарамі. Карацей, другі акт марлезонскага балету ў духу адстаўкі Кабякова і кампаніі. Але больш імаверна, што Румас застанецца, зьменяць з розных прычынаў некалькіх міністраў.
- Масавых пратэстаў, хутчэй за ўсё, ня будзе. Новы варыянт «дэкрэту аб дармаедах» хітрэйшы, ды і ўлада паказала, што цацкацца ня стане.
- Амаль упэўнены, што 35 эўра.
- З імавернасьцю 50% на восень будуць прызначаны парлямэнцкія выбары. Прэзыдэнцкія найхутчэй пройдуць у тэрмін, блізкі да «нармальнага».
- Спытайце што-небудзь лягчэйшае. Напрыклад, хто стане прэзыдэнтам Беларусі.
- Практычна роўныя шанцы ў Парашэнкі і Цімашэнкі, але найхутчэй у выніку Парашэнка застанецца на другі тэрмін.
- Зусім не сачу за спортам. Як палітычны аналітык прагназую, што найболей піяраўскіх пунктаў набярэ найлепшы сябра фізкультурнікаў (самі ведаеце хто).
- Мяркую, што так.
- Імаверна, Масква ўсё ж адшкадуе частковую кампэнсацыю, але беларускі бюджэт можа страціць да 150-200 мільёнаў даляраў.
- Гэтым разам ня выключана зацяжная канфрантацыя без сустрэчаў. Калі наўздагад: разы тры сам-насам і яшчэ разы тры-чатыры на розных самітах.
- Блізу 1,8 мільярда даляраў.
Арцём Шрайбман, журналіст, палітычны аналітык
- 2,25 рубля.
- Не.
- 1-2.
- Не.
- 60 эўра (ці 80, калі эўрапейцы пасьпеюць увесьці новыя цэны на візы).
- Мяркую, што не.
- Ня ведаю.
- Юлія Цімашэнка.
- Расеі.
- Не.
- 200 мільёнаў даляраў.
- 5-7 разоў.
- 2 мільярды даляраў.
Іван Шыла, спэцыяліст у сацыяльных мэдыя
- Беларускі рубель ня ўзмоцніцца, бо расейскі рубель ня ўзмоцніцца. Курс праз год — 2,25 за даляр.
- Не, ня зьявіцца.
- Ня ведаю, гэта (пакуль яшчэ) не настолькі важна. Шуневіч? Ён міністар восьмы год, трэба мяняць.
- Пратэстаў ня будзе. Прынамсі, праз гэты дэкрэт. Беларусы пратэстуюць раз на пяць гадоў. Наступны заўважны пратэст — у наступным дзесяцігодзьдзі.
- 60 эўра. Але ў 2020-м дакладна 35.
- Не, датэрміновых выбараў не адбудзецца.
- Ня маю нават прыблізна ўяўленьняў. Дакладна не Бахарэвіч
- Выбараў ва Ўкраіне ў 2019-м не адбудзецца.
- Беларусь выступіць лепш, чым звычайна. На хатніх гульнях судзьдзі часьцей памыляюцца на карысьць гаспадароў.
- Нават ня буду спрабаваць угадаць
- Стратаў ня будзе — будзе карысьць. Гэтыя грошы мы заробім самі, не цягам году, але галоўнае, што працэс працягваецца
- А колькі разоў сустракаліся ў 2018-м? Тады плюс два да той лічбы.
- 2 мільярды даляраў. Трэба пастарацца. Мы і самі ў нашай кампаніі плянуем прадаць лічбавых паслуг у Расею на 10 тысяч.
Віктар Малішэўскі, блогер
- Калі беларусы будуць пытацца пра курс рубля, а не даляра, тады можна будзе расслабіцца. Але ў 2019 годзе такога цуду не адбудзецца. А курс рубля, як вядома, вызначае рынак (на самай справе 2,2160, як прадугледжана ў бюджэце-2019).
- Менск працягне пераконваць Маскву, што Беларусь зьяўляецца вайсковай і кармавой базай Расеі.
- Ад перамены месцаў у кабінэтах колькасьць дармаедаў у краіне не мяняецца.
- Дармаеды не асабліва адчуюць наступствы. Жыроўка звычайных беларусаў яшчэ больш наблізіцца да 100% аплаты, усім нам давядзецца плаціць па тарыфах, набліжаным да «дармаедзкіх».
- Гэта тое пытаньне, якое не залежыць ад нас, а значыць, не прагназуецца.
- Мяркуючы па электаральных расходах у бюджэце-2019, калі выбары і пройдуць, нам пра іх раскажуць ужо пасьля падвядзеньня вынікаў.
- Бахарэвіч будзе другім. Хто першым, ня важна.
- Не палітык.
- Зборная Эўразійскага эканамічнага саюзу, калі толькі яна выставіць сваіх асноўных атлетаў.
- Так, наступны прэзыдэнт Украіны наведае нашу краіну зь візытам, і не адзін раз.
- Нашы страты складуць 1 капейку на кожным літры бэнзіну за тыдзень.
- Прэзыдэнты значна часьцей ня будуць хацець бачыць адзін аднаго.
- Больш, чым страты ад падатковага манэўру Расеі.
Аляксандар Фядута, публіцыст, паліттэхноляг
- 2,308 рубля.
- Не.
- 6.
- Не.
- 45 эўра.
- Не.
- Хацелася б, каб Мудроў, але ж дакладна ня ведаю.
- Цімашэнка.
- Нямеччыны.
- Так.
- Ня ведаю.
- 8.
- Да 1 мільярда не дацягне, але ж дакладна болей за 900 мільёнаў даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 падзеяў, якія ўзрушылі беларусаў у 2018 годзе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Чалавек Свабоды – 2018» Сьвятлана Коржыч: «Гэты характар у мяне ад прабабкі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Улады думалі, што пакажуць, наколькі мы ўбогія». Арганізатары #БНР100 зрабілі «Ўчынак году» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь у гадавых рэйтынгах: ад войска і свабоды да шчасьця і пашпартоў. ІНФАГРАФІКА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 50 найлепшых публікацый Свабоды ў 2018-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якім запомнілі 2018 сацыяльныя сеткі? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праўда ці хлусьня? Фэйкі 2018 года ў праекце «Фактограф»