Суд Пінскага раёну прызнаў дырэктара 18-й школы Фёдара Радзівона вінаватым у наўмысным нанясеньні цялесных пашкоджаньняў. 11 верасьня ён сутыкнуў галовамі 5-клясьніка Міхаіла Ц. і 9-клясьніка Дзяніса Ж., якія каталіся на скейце і самакаце па ганку школы.
Санкцыя за такую правіну — арышт або 10–30 базавых велічыняў штрафу. Судзьдзя пастанавіў аштрафаваць Фёдара Радзівона на 15 базавых (367,5 рубля).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яны кажуць: а пайшоў ты...» Дырэктара школы вінавацяць у жорсткім зьбіваньні дзяцейДырэктар віны не прызнаў. Ён сказаў, што зьбіраўся вы́клікаць падлеткаў на гутарку, бо катацца на ганку небясьпечна для іншых дзяцей. «Ну, я іх схапіў, каб адвесьці ў кабінэт. Яны сутыкнуліся», — тлумачыў ён Свабодзе раней.
Здарэньне займела шырокі розгалас. У інтэрнэце адны апраўдвалі дырэктара, маўляў, школьнікі яго правакавалі. Іншыя пярэчылі, што гэта не дае права біць дзяцей. У 18-й школе ладзілі акцыі ў падтрымку дырэктара.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вусы падтрымкі». У абарону дырэктара пінскай школы, якога вінавацяць у зьбіваньні дзяцей, запусьцілі флэшмоб