Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп анансаваў прызначэньне на пасаду выканаўцы абавязкаў міністра абароны Патрыка Шэнагана.
Пра гэта кіраўнік дзяржавы напісаў у Twitter, адзначыўшы, што гэтае рашэньне ўступае ў сілу ад студзеня наступнага году.
Трамп назваў Шэнагана «вельмі таленавітым».
«Патрык меў вельмі доўгі сьпіс дасягненьняў на пасадзе намесьніка міністра, а раней — у Boeing. Ён будзе выдатным!» — напісаў прэзыдэнт.
21 сьнежня стала вядома, што кіраўнік Міністэрства абароны ЗША Джым Мэтыс пакідае сваю пасаду. Тэлеканал CNN тады паведаміў, што Мэтыс пакідае пасаду з прычыны нязгоды з рашэньнямі прэзыдэнта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар абароны ЗША патлумачыў, чаму падаў у адстаўкуМэтыс узначаліў Міністэрства абароны ў студзені 2017 году.
Патрык Шэнаган, інжынер-мэханік паводле адукацыі, быў старэйшым віцэ-прэзыдэнтам амэрыканскага авіябудаўнічага канцэрну Boeing.