50 найлепшых публікацый Свабоды ў 2018-м

Сьвята #БНР100 на Дзень Волі ў Менску, 25 сакавіка

Дарагія чытачы, гледачы, слухачы і наведнікі Радыё Свабода, гэты год мы пражылі разам з вамі на дзевяці онлайн-плятформах. Менавіта для вас нашыя журналісты забіраліся ў самыя недасяжныя куточкі Беларусі, праводзілі расьсьледаваньні і дапамагалі вырашаць праблемы, знаходзілі цікавых суразмоўцаў, асьвятлялі і тлумачылі самыя важныя падзеі ў краіне і ў сьвеце.

Акінуць позіркам амаль прамінулы 2018 год нам дапамогуць 50 найлепшых артыкулаў розных жанраў і тэматыкі, якія рэдакцыя клапатліва адабрала з больш як 15000 публікацыяў Свабоды сёлета.

.

✤✤✤

«Чалавек Свабоды – 2018» Сьвятлана Коржыч: «Гэты характар у мяне ад прабабкі»

Імя Сьвятланы Коржыч не пакідала загалоўкаў вядучых СМІ краіны ўвесь 2018 год. Маці салдата Аляксандра Коржыча, які трагічна загінуў у беларускім войску, мужна змагаецца за праўду ісправядлівасьць для ўсіх маці і ўсіх сыноў. У размове са Свабодай Сьвятлана ўпершыню расказвае пра сябе.

✤✤✤

Беларускае «Слова 2018 году» — БНР

Сёлета беларускім „словам году“ і экспэрты Свабоды, і ўдзельнікі народнага галасаваньня ў сетках згодна назвалі БНР. Скарочанае імя Беларускае Народнае Рэспублікі на стогадовы юбілей трыюмфальна вярнулася ў нашу моўную сьвядомасьць. Але як яго вымаўляць? І адкуль падазроная сугучнасьць з „ДНР-ЛНР“?

✤✤✤

Алексіевіч, Макарэвіч, Вянцлава... Вядомыя людзі пра рэстаран у Курапатах

«Поедем поедим» адчыніўся ў Курапатах — за 50 мэтраў ад лесу з магільнымі ямамі і зь відам на крыжы ў памяць пра тысячы забітых падчас сталінскіх рэпрэсіяў. Што на гэты конт думае грамадзтва? Свабода апытала вядомых людзей пра стаўленьне да рэстарану каля Курапатаў.

✤✤✤

Прадстаўляліся суседзямі, адключалі тэлефоны. Як сьледчыя затрымлівалі журналістаў Tut.by

Усіх рэдактараў і журналістаў Tut.by затрымлівалі па адной схеме: а 7-й раніцы ўрываліся ў кватэры, папярэдне заблякаваўшы стацыянарныя і мабільныя тэлефоны ня толькі падазраваных, але і сваякоў, праводзілі ператрусы і везьлі ў Сьледчы камітэт на допыты. Не адразу давалі адваката.

✤✤✤

«Усе ўсё ведалі». Сьледам за алімпійскай чэмпіёнкай Корбут былыя гімнасткі кажуць пра дамаганьні трэнэра

«Я была сэкс-рабыняй», — у 1999 годзе чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Вольга Корбут распавяла, што трэнэр Рэнальд Кныш гвалціў яе некалькі гадоў. Амаль два дзесяцігодзьдзі гэтыя словы заставаліся без падтрымкі іншых. Сэксуальныя цацкі, порначасопісы, рэгулярныя дамаганьні ў машыне, псыхалягічны гвалт — пра гэта расказваюць Свабодзе чатыры былыя вучаніцы Рэнальда Кныша. Сам ён называе гэта «чыстым паклёпам».

✤✤✤

Беларус, які робіць прэзыдэнтаў

Пакуль не зрабіў ніводнага. Але спрабуе. Наш суразмоўца — Віталь Шкляраў, паліттэхноляг, ураджэнец Беларусі. Летась і сёлета Шкляраў быў адным з паліттэхнолягаў прэзыдэнцкай кампаніі ў Расеі Ксеніі Сабчак. У 2016 годзе наш суразмоўца працаваў падчас праймэрыз у дэмакратычнай партыі ЗША на кандыдата Бэрні Сандэрса.

✤✤✤

«Ідзі і грабі». Былы высокапастаўлены чыноўнік Мінздароўя камэнтуе «справу мэдыкаў»

Былы высокапастаўлены чыноўнік сыстэмы аховы здароўя разважае, чаму ў галіне квітнее карупцыя. Ён пагадзіўся гаварыць толькі на ўмовах ананімнасьці.

✤✤✤

«Ты нічога не даб’есься». Пастух у IT-краіне працуе 360 гадзін у месяц за 445 рублёў

Заробак 20-гадовага жывёлавода Дзімы Чашэйкі ўсяго за некалькі гадзін вырас удвая. Ён стаў ці ня самым высокааплатным работнікам СПК «Бародзічы». На каровіную пашу да Дзімы прыехалі тры ягоныя начальнікі. Гудзе ўся гаспадарка: Дзіма паскардзіўся на несправядлівы заробак.

✤✤✤

«Прыпяклі лытку прасам, ударыў сына па галаве , мог біць і цьвярозы». Тры споведзі пра хатні гвалт

У прытулак «Радзіслава» для жанчын, пацярпелых ад хатняга гвалту, журналістам трапіць складана, асабліва складна атрымаць дазвол на відэаздымкі. З амаль трыццаці жанчын, якія цяпер жывуць у прытулку, пагадзіліся распавесьці сваю гісторыю гвалту ў сям’і толькі тры жанчыны. Мы ўключылі відэакамэру і пагасілі сьвятло.

✤✤✤

Квасьнеўскі пра беларускія карані і апошнюю сустрэчу з «абаяльным» Лукашэнкам

Аляксандар Квасьнеўскі — пакуль адзіны польскі прэзыдэнт, якому ўдалося кіраваць два тэрміны запар (1995–2005). У інтэрвію Свабодзе Premium ён ўпершыню публічна распавёў пра свае беларускія карані, спробы дыялёгу Менску з Захадам, Украіну, Трампа і апошнюю сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам.

✤✤✤

«Беларусы любяць пакутаваць і выбіраюць БДСМ». Рэпартаж з сэкс-шопа «Каханьне». 18+

Лубрыкант ці шмаравідла? Якія прылады для сэксу абіраюць беларусы? Ці праўда, што ў сэкс-шопе ніхто не размаўляе па-беларуску? Свабода схадзіла ў першы беларускамоўны сэкс-шоп.

✤✤✤

Анамальная зона

Рэпартаж з адзінага сельсавету, дзе другі раз запар на выбарах перамагае апазыцыянэр.

✤✤✤

«Лепш пасьвіць кароў, чым зброю ў руках трымаць». Як чачэнская сям’я пасялілася ў палескай вёсцы

У 2016 годзе вайсковец Далхан адмовіўся ехаць ваяваць ва Ўкраіну. Кіраўніцтва пачало на яго ціснуць, і ў 2017 годзе ён зьехаў з Чачні разам зь сям’ёй. 16 разоў спрабаваў трапіць у Польшчу празь Берасьце. А пасьля чачэнцы пасяліліся ў вёсцы на Палесьсі. Цяпер былы вайсковец працуе пастухом, а ягоная жонка пячэ піражкі на продаж.

✤✤✤

«Шмон», «пярлоўка», «кіпяцільнік» — якой японскі мастак запомніў Беларусь

«Сказаў бы хто цяпер „Девятый отряд, строиться!“, я б ускочыў», — японскі мастак Даічы Ёшыда пасьля 1 году 9 месяцаў зьняволеньня ў Беларусі вярнуўся на радзіму ў Японію. Свабода 5 месяцаў сачыла за лёсам японскага мастака. Праз тыдзень пасьля яго вяртаньня ў бацькоўскі дом мы размаўляем зь ім праз мэсэнджэр.

✤✤✤

Чаму электрамабіль у Беларусі экзотыка? Пытаньні аўтааматараў і адказы ўладаў

Беларускія ўладальнікі аўтамабіляў на электрычнай цязе правялі сход у Менску, каб зьвярнуць увагу ўладаў на праблемы, зь якімі яны сутыкаюцца ў Беларусі. Пра што казалі электрамабілісты і як на іхнія прэтэнзіі рэагуюць улады, высьвятляла Свабода.

✤✤✤

Чым цяпер займаюцца тэлепрапагандысты 1990-х і 2000-х

Аляксандар Лукашэнка зьмяніў кіраўнікоў найбуйнейшых дзяржаўных мэдыя. Скарыстаўшыся нагодай, Свабода высьвятляла, як склаўся лёс пазнавальных тэлепрапагандыстаў 1990-х — 2000-х.

✤✤✤

Пэнсіянэр, які ініцыяваў «справу мэдыкаў»: «Я думаў, ведамства Жарко — непатапляльны авіяносец»

Былы старшы памочнік Беларускага вайсковага пракурора пэнсіянэр Васіль Бельмач, зь якога пачалася інфармацыйная хваля вакол карупцыі ў медычных закупках, пракамэнтаваў Свабодзе масавыя затрыманьні ў межах гэтак званай «справы мэдыкаў».

✤✤✤

«Нічога не засталося — ні людзей, ні дамоў». Шчымлівыя лісты стаўпецкіх габрэяў пра жыцьцё і Галакост

У ізраільскім нацыянальным мэмарыяле Галакосту Яд Вашэм захоўваецца ўнікальная калекцыя лістоў габрэйскай сям’і Тунік. У ёй больш за 80 лістоў, якія сям’я са Стоўбцаў высылала свайму сыну ў Эрэц-Ісроэл (Зямлю Ізраілеву), куды ён эміграваў яшчэ да пачатку вайны. Гэтыя лісты распавядаюць пра жыцьцё габрэяў у Беларусі ў міжваенны час, пад савецкай і нямецкай акупацыямі, і найвялікшую трагедыю габрэйскага народу — Галакост.

✤✤✤

Беларускі архіяпіскап: Адсутнасьць у Беларусі аўтакефаліі парушае апостальскія каноны

Кіраўнік Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы, архіяпіскап Сьвятаслаў Логін на просьбу Радыё Свабода камэнтуе рашэньне Канстантынопальскага патрыярха надаць Украінскай Праваслаўнай царкве аўтакефалію.

✤✤✤

Чаму людзі абіраюць жыцьцё безь дзяцей

Актывістка Партыі БНФ Кацярына Шуст, перакладніца Ганна Заніна, літаратуразнаўца, беларускамоўная гішпанка Анхэля Эсьпіноса Руіс і віленская мастачка Крысьціна Балаховіч сьвядома вырашылі ня мець дзяцей. Як яны аргумэнтуюць свой выбар добраахвотнай бязьдзетнасьці? Чаму не бывае аднолькавага рэцэпту шчасьця для ўсіх?

✤✤✤

Ігар Жалязоўскі: Стаяў пад бел-чырвона-белым сьцягам, ганарыўся, што прынёс мэдаль сваёй краіне

За свае ўнікальныя дасягненьні знакаміты беларускі канькабежац, шматразовы чэмпіён сьвету, двухразовы прызэр Алімпійскіх гульняў Ігар Жалязоўскі ўнесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Аднак на радзіме ягоны досьвед незапатрабаваны. Чаму?

✤✤✤

Што рабіць, калі на вас нападаюць «людзі ў цывільным»?

Свабода папрасіла былога міліцыянта Мікалая Казлова і праваабаронцу зь «Вясны» Валянціна Стэфановіча крок за крокам назваць дзеяньні праваахоўнікаў пры затрыманьні чалавека, які падазраецца ў злачынстве.

✤✤✤

Шматпавярховік пасярод менскай Дзіцячай чыгункі будуюць сэрбскія знаёмцы Лукашэнкі

Проста ў кольцы Дзіцячай чыгункі ў Менску кампанія сэрбскіх бізнэсоўцаў, што асабіста знаёмыя з Аляксандрам Лукашэнкам, будуе шматпавярховы жылы дом. Адмыслоўцы лічаць, што гэтая забудова прывядзе да зьнішчэньня ўнікальнага архітэктурнага ансамблю і культарнага ляндшафту.

✤✤✤

У Францыі яны былі рускімі, у Беларусі — французамі. Гісторыя сям’і, якая паверыла Сталіну

«Дзеці Францыі», — так называюць беларускіх грамадзянаў, народжаных у Францыі перад Другой сусьветнай вайной. Іхныя бацькі пасьля вайны паддаліся на савецкую прапаганду і рэпатрыяваліся ў сталінскі СССР. Мала каму з тых дзяцей удалося дажыць да сёньняшняга дня.

✤✤✤

«Баюся, што асаблівага супраціву не было б». Дырэктар «Левада-цэнтру» пра гіпатэтычнае расейскае ўварваньне ў Беларусь

Як ставяцца расейцы да Беларусі і беларусаў, да Ўкраіны і ўкраінцаў? Што яны думаюць пра Лукашэнку? Ці лічаць расейцы беларусаў расейцамі? Ці стануць расейцы, у выпадку вайсковага ўварваньня, страляць у беларусаў?

✤✤✤

«Уводзіць войскі ў Беларусь — тое самае, што ўводзіць карныя войскі ў Тульскую вобласьць»

Расейскі публіцыст Леанід Радзіхоўскі заяўляе, што замежная палітыка Расеі — гэта толькі «піяр і эстэтыка», лічыць, што грошай у Расеі на падтрымку Беларусі больш няма, і тлумачыць, чаму гвалт у дачыненьні да Беларусі пярэчыць базавым устаноўкам расейскага грамадзтва.

✤✤✤

Рая Кульбак, дачка расстралянага паэта

11 верасьня 1937 году ў дом № 4В на 2-м Апанскім завулку ў Менску прыйшлі без запрашэньня службовыя людзі, абшукалі кватэру, забралі з сабой дакумэнты, асабістую перапіску, нататнікі і арыштавалі гаспадара — паэта Мойшэ Кульбака.

✤✤✤

Прадай БелАЗ, купі Марадону. Адкуль грошы ў берасьцейскага «Дынама»

Кампанія, якая два гады таму стала ўладальніцай ФК «Дынама-Брэст», зарабляе на гандлі беларускімі грузавікамі, трактарамі і угнаеньнямі. Ёй кіруюць людзі з досьведам працы ў структурах улады, аднак імёны ўлаcьнікаў застаюцца невядомымі.

✤✤✤

Ня «наша» вайна? 10 беларускіх «пазлаў» Першай усясьветнай

100 гадоў таму было падпісанае Камп’енскае замірэньне, якое паклала канец Першай усясьветнай вайне. Беларускія фрагмэнты той вайны аднаўляем з дасьледчыкам Уладзімерам Багданавым. У яго творчым багажы шэраг кніг і фотаальбомаў, тысячы ўнікальных выяваў, сабраных на аўкцыёнах. Свабода публікуе многія зь іх упершыню.

✤✤✤

Як Беларусь можа дагнаць Захад. Парады галоўнага рэфарматара Польшчы

Польская эканоміка — адна зь нямногіх у сьвеце, якая за апошнія амаль 30 гадоў не перажывала рэцэсіі. За пэрыяд ад падзеньня камунізму палякі ў некалькі разоў абагналі краіны былога сацыялістычнага лягеру, зь якімі ў іх у канцы 1980-х быў аднолькавы ўзровень жыцьця. Архітэктарам эканамічных пераўтварэньняў у Польшчы быў Лешэк Бальцэровіч. Менавіта ён у 1989 годзе ініцыяваў радыкальныя рэформы, якія потым атрымалі назву «плян Бальцэровіча». Як гэта ўдалося — у інтэрвію Свабодзе

✤✤✤

«Гэты горад не для жыхароў, а для бізнэсу»

Ужо ў 2019 годзе праспэкт Незалежнасьці мог бы трапіць у Сьпіс сусьветнай спадчыны UNESCO. Бо ў Менску захавалася найбольш цэласная ў сьвеце пасьляваенная нэаклясычная забудова савецкай традыцыі. Але менскія ўлады ня хочуць міжнароднага прызнаньня праспэкту, бо гэта перашкодзіць яго далейшай забудове. Так лічаць экспэрты Нацыянальнага камітэту UNESCO, якія трэці год чакаюць на адпаведную заяўку Менгарвыканкаму.

✤✤✤

Прафэсар Манаеў пра эміграцыю ў ЗША, Трампа і новага прамаскоўскага дыктатара ў Беларусі

Прафэсар Алег Манаеў — беларускі сацыёляг, былы кіраўнік Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледваньняў (НІСЭПД), які цяпер жыве ў ЗША. Ён распавядае пры прычыны сваёй вымушанай палітычнай эміграцыі ў ЗША, тлумачыць, чаму постсавецкія эмігранты галасуюць менавіта за Рэспубіканцаў, разважае пра сацыяльную рэвалюцыю ў Беларусі і магчымасьць прыходу да ўлады новага прыхільніка «цьвёрдай рукі».

✤✤✤

Ці можна быць шчасьлівым у Беларусі? Тлумачыць кіраўнік данскага Інстытуту шчасьця

Майк Вікінг ведае пра шчасьце ўсё. Яго радзіма — Данія, якая неаднойчы узначальвала рэйтынг самых шчасьлівых краінаў сьвету. Майк заснаваў і ўзначальвае Інстытут дасьледаваньня шчасьця ў Капэнгагене. А яго кнігі «Hygge. Сакрэт данскага шчасьця» і «Lykke. У пошуках сакрэтаў найшчасьлівейшых людзей» сталі сусьветнымі бэстсэлерамі.

✤✤✤

«Газы», «пракачка», «пераварот» — усё пра дзедаўшчыну ў Печах

Што такое «прапісаць сабаку», колькі каштуе зайсьці ва «Ўкантакце» і што абавязкова прынесьці сяржанту з крамы — салдаты ўголас распавядаюць, як у Печах была наладжаная дзедаўшчына.

✤✤✤

Да 1986 году на ЧАЭС было 5 аварый, якія ўлады СССР засакрэцілі

Украіна перадала UNESCO рассакрэчаныя савецкія дакумэнты, якія сьведчаць пра тое, як КДБ блякаваў савецкіх грамадзян і ўвесь сьвет ад праўды пра аварыі і стан бясьпекі на Чарнобыльскай АЭС.

✤✤✤

«Закахацца — гэта нармальна»: 23-гадовая капуцынка Аліна, якая сьпявае «Тры чарапахі»

Памятаеце маладую манашку, якая так весела сьпявала песьню Лявона Вольскага на відэа ў сацсетках? Мы пагаварылі зь ёю пра тое, як маладыя беларусы вырашаюць аддаць сваё жыцьцё Богу.

✤✤✤

«У нявысьветленым месцы, у нявысьветлены час». Што пішуць у прысудах па «наркатычным» артыкуле

Свабода прааналізавала тры рэальныя прысуды па «наркатычным» артыкуле 328 Крымінальнага кодэксу разам зь юрыстам Паўлам Сапелкам.

✤✤✤

«Каб не капаць бульбу». Чаму беларускія дзеці ідуць вучыцца ў польскія школы?

Усё больш дзяцей у Беларусі вучаць польскую мову або ідуць у польскамоўныя школы. Каб ведаць родную мову і традыцыі, хутчэй набыць кватэру, быць больш талерантным або зьехаць у Злучаныя Штаты? Іхныя бацькі і самыя школьнікі расказалі, навошта.

✤✤✤

Як глушылі сувязь 25 сакавіка. Экспэрт у інфабясьпецы: «Дастаткова грузавіка з апаратурай»

Кіраўнік аддзелу інфармацыйнай бясьпекі адной з буйных IT-кампаній пры ўмове ананімнасьці расказаў Свабодзе, што стала з мабільнай сувязьзю 25 сакавіка ў раёне Опэрнага тэатру паміж 12 і 19 гадзінамі. Спэцыяліст таксама быў у названы час у гэтым раёне і зазнаў нязручнасьці на сабе.

✤✤✤

Чаму беларускія буслы аднойчы могуць не вярнуцца з Афрыкі

Штораз большыя колькасьці беларускіх буслоў і іншых птушак, якія ляцяць увосень у вырай, на зімоўку ў Афрыку, не вяртаюцца ўвесну ў Беларусь. Яны гінуць ня толькі з натуральных прычын, — не вытрымліваючы фізычных выпрабаваньняў пералёту, — але і празь дзейнасьць чалавека. Ці магчыма пазьбегчы гібелі птушак, спрычыненай чалавекам?

✤✤✤

Палячыць зубы — за 300 кілямэтраў. Як у вёсцы жывецца 9-гадоваму хлопчыку з аўтызмам

9-гадовы Ігар жыве ў вёсцы Ўза Буда-Кашалёўскага раёну. У малога — вялікая дружная сям’я і асаблівы ўнутраны сьвет, які дарослыя называюць «аўтызм». У Менску для «маленькіх прынцаў» ствараюцца групы ў садках і школы з інклюзіўным асяродзьдзем. На вёсцы ж нават палячыць зубы — праблема, і каб яе разьвязаць, трэба ехаць за 300 кілямэтраў — у Менск.

✤✤✤

«Робат будзе ў кожнай хаце». Як беларус стварыў кампанію па вытворчасьці «разумных» робатаў​

Тры гады таму 39-гадовы беларус Віктар Хамянок і яго сябра пачалі вывучаць робататэхніку — так пачалася кампанія Rozum Robotics. Тут вераць: неўзабаве робаты зьявяцца ў кожным доме. Пакуль жа яны гуляюць у шашкі ў офісе кампаніі і пачынаюць дапамагаць на беларускіх заводах.

✤✤✤

Як у 91-м дамагліся Незалежнасьці

25 жніўня 1991 Беларусь зрабілася незалежнай дзяржавай – шляхам наданьня Вярхоўным Саветам Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнага закону. Фрагмэнты кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста першы», якая ў 2013 выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды.

✤✤✤

Дзеля крыві і пантаў: як бізнэсовец зь Ліды гадуе ў Беларусі алтайскіх аленяў

Прадпрымальнік Ігар Андрушка стварае ў Лідзкім раёне першую ў краіне фэрму маралаў. Алені з Сыбіры каштоўныя сваімі пантамі (неарагавелымі рагамі) і крывёю, якія выкарыстоўваюць для патэнцыі, умацаваньня імунітэту, амаладжэньня арганізму. Каб закласьці маральнік, патрэбны мільён даляраў. Інвэстыцыі акупяцца меркавана праз 5-10 гадоў.

✤✤✤

Каму яшчэ нельга скакаць? Што такое «экстрэмісцкі матэрыял» у Беларусі — 10 прыкладаў

Свабода разьбіралася, што і чаму ў Беларусі лічыцца экстрэмізмам, падпадае пад афіцыйную забарону і пакараньне ў выпадку распаўсюду.

✤✤✤

«Маёй бабулі дагэтуль страшна»

Як унукі і праўнукі шукаюць зьвесткі пра рэпрэсаваных сваякоў.

✤✤✤

Найвялікшы кажан Эўропы жыве на беларускім балоце. Экспэдыцыя на Палесьсе

У Беларусі вядома адно месца, дзе жывуць гіганцкія вячэрніцы, — гэта балоты Стары Жадзен у аднайменным заказьніку. Гэта ў Лельчыцкім раёне, на мяжы Гомельскай і Берасьцейскай абласьцей. Каб туды дабрацца, трэба ехаць 5 гадзін на машыне зь Менску да вёскі Букчы, потым яшчэ 2 гадзіны на пазадарожніку ці грузавіку празь лясы і балоты.

✤✤✤

Протаярэй Сергій Лепін пра раскол царквы, «русский мир», п’яных сьвятароў і сваю сям’ю

Яго часта называюць прэс-сакратаром Беларускай праваслаўнай царквы, але насамрэч некалькі сакратароў акурат яму падначаленыя: протаярэй Сергій Лепін — старшыня Сынадальнага інфармацыйнага аддзелу Беларускага экзархату. Айцец Сергій яшчэ і настаяцель Праабражэнскай царквы ў мястэчку Ракаў. Сьвятар, праваслаўны функцыянэр, муж, бацька, беларус Сергій Лепін даў вялікае інтэрвію Радыё Свабода.

✤✤✤

Як у савецкім застоі магілёўскі тэатар паставіў забароненых «Тутэйшых»

У 1982-м Магілёўскі абласны драматычны тэатар прадставіў публіцы «Тутэйшых» паводле легендарнай п’есы Янкі Купалы — упершыню ў Беларусі пасьля 55 гадоў савецкай забароны. Спэктакль стаў рэзанансным, а ягоны рэжысэр Валеры Масьлюк (1953–2001), як лічаць тэатралы, «зьдзейсьніў подзьвіг».

✤✤✤

Адна раніца з жыцьця Ўладзя, які за сэзон вырошчвае 50 тон элітнай гародніны на Браслаўшчыне

31-гадовы Ўладзь збудаваў аграбізнэс на ўласнай зямлі — у Лявошках жылі і працавалі некалькі пакаленьняў сям’і Каралёў. Яго першымі пакупнікамі сталі турысты, балазе вёска ляжыць каля аднаго з самых чыстых азёр Браслаўшчыны. У ваколіцах гародніну, што расьце і дужэе на вадзе з бабулінай студні, называюць «каралеўскай». Як вырошчваць гуркі і ня страціць прагі да падарожжаў — у рэпартажы Свабоды.