Праваслаўная царква Ўкраіны мае каля 7 тысяч парафій, заявіў яе новавыбраны прадстаяцель Эпіфаній у эфіры тэлеканала «1+1».
Ён дадаў, што чакае росту колькасьці прыходаў ужо пасьля атрыманьня томасу аб аўтакефаліі.
У той жа час Эпіфаній адзначыў, што не хацеў бы ставіць задачу павялічыць колькасьць парафій.
«Пераходы павінны адбывацца толькі свабодным шляхам, каб суполка праяўляла права свабоднага выбару», — заявіў мітрапаліт.
15 сьнежня ў Кіеве ў Сафійскім саборы адбыўся Аб’яднаўчы сабор дзеля стварэньня адзінай украінскай памеснай праваслаўнай царквы, які выбраў яе прадстаяцелем мітрапаліта Эпіфанія.
Патрыярх Варфаламей запрасіў яго ў Стамбул для атрыманьня томасу 6 студзеня.