Міністэрства фінансаў ЗША дадало 18 расейскіх грамадзян і 4 расейскія кампаніі ў санкцыйны сьпіс.
Сярод тых, хто трапіў пад амэрыканскія санкцыі, Аляксандар Мішкін і Анатоль Чэпіга, якіх абвінавачваюць ў атручваньні ў Вялікабрытаніі былога расейскага выведніка Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паліцыя Вялікай Брытаніі апублікавала новыя відэа з падазраванымі ў атручваньні СкрыпалёўПершапачаткова брытанскае сьледзтва ідэнтыфікавала тых, хто нападаў на Сяргея Скрыпаля як Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава. У Лёндане падкрэсьлілі, што сапраўдныя імёны падазраваных могуць адрозьнівацца ад тых, якія прыведзены ў іх пашпартах.
Група сьледчых Bellingcat сьцьвярджае, што сапраўднае імя Аляксандра Пятрова — Аляксандр Мішкін. Па дадзеных дасьледнікаў, ён атрымаў мэдыцынскую адукацыю ў адной з вайсковых акадэмій і зьяўляецца супрацоўнікам расейскай вайсковай выведкі. Руслан Башыраў, як сьцьвярджаецца, — расейскі выведнік Анатоль Чапіга.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Работнік Брытанскага візавага цэнтру ў Маскве распавёў, як яго вэрбавала ФСБ, каб паслаць у краіну «пару чалавек»Пры канцы верасьня паведамлялася, што брытанскія ўлады высьветлілі асобу трэцяга падазраванага ў замаху на Скрыпалёў. Паводле зьвестак Лёндана, гэта афіцэр расейскай вайсковай выведкі, які прыехаў у Солсбэры да таго, як ягоныя меркаваныя калегі прывезьлі ў Вялікую Брытанію атрутнае рэчыва «Навічок».