Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя Вялікай Брытаніі апублікавала новыя відэа з падазраванымі ў атручваньні Скрыпалёў


Кадар з падазраванымі, апублікаваны раней
Кадар з падазраванымі, апублікаваны раней

Паліцыя Вялікай Брытаніі 22 лістапада апублікавала новыя відэа з падазраванымі ў атручваньні былога расейскага шпіёна Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі ў брытанскім Солсбэры у сакавіку.

Паліцыя апублікавала кадры з падазраванымі, якія перасоўваюцца ў Солсбэры 4 сакавіка — у дзень, калі Скрыпалёў знайшлі непрытомнымі.

4 сакавіка ў Солсбэры нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок» былі атручаныя былы палкоўнік ГРУ Расеі Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія. Лёндан лічыць, што рэчыва трапіла ў Брытанію з тэрыторыі Расеі і ўскладае віну за атручваньне на расейскія ўлады. Расія абвінавачваньні абвяргае.

Замах на былога расейскага выведніка Сяргея Скрыпаля і ягоную дачку ў брытанскім Солсбэры ў сакавіку сёлета прывёў да сур’ёзнага крызісу ў стасунках паміж краінамі Захаду і Расеяй. Каля 30 краін абвясьцілі аб высылцы расейскіх дыпляматаў у знак салідарнасьці зь Вялікай Брытаніяй. Расея ў адказ пачала высылаць супрацоўнікаў заходніх дыпляматычных місій.

Брытанскае сьледзтва ідэнтыфікавала тых, хто напаў на Сяргея Скрыпаля, як «Аляксандра Пятрова» і «Руслана Башырава». У Лёндане адзначылі, што сапраўдныя імёны падазраваных могуць адрозьнівацца ад прыведзеных у іхных пашпартах.

Група расьсьледаваньня Bellingcat высьветліла, што сапраўднае імя «Аляксандра Пятрова» — Аляксандар Мішкін. Паводле Bellingcat, ён атрымаў мэдыцынскую адукацыю ў адной з вайсковых акадэмій і зьяўляецца супрацоўнікам расейскай вайсковай выведкі, а «Руслан Башыраў» — расейскі выведнік Анатоль Чапіга.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG