І пра «нэгатыўны ўплыў на стабільнасьць цэнаў» у Беларусі.
Праўленьне Нацбанку вырашыла захаваць стаўку рэфінансаваньня на ўзроўні 10% гадавых. У камэнтары да такога рашэньня, апублікаваным на сайце Нацбанку, таксама гаворыцца пра курс беларускага рубля і стабільнасьць цэнаў.
«Высокая ступень нявызначанасьці адносна будучага разьвіцьця сытуацыі на зьнешніх рынках, у тым ліку асьцярогі адносна пэрспэктываў росту ўсясьветнай эканомікі і краін — асноўных гандлёвых партнэраў, фармуе рызыкі павышэньня інфляцыйных чаканьняў і ўзмацненьня ваганьняў курсу беларускага рубля», — гаворыцца ў камэнтары Нацбанку.
Таксама ў заяве адзначаецца, што павышэньне інфляцыі ў краінах-партнэрах можа «аказаць нэгатыўны ўплыў на забесьпячэньне стабільнасьці цэнаў у Беларусі». А павышэньне заробку ў кастрычніку «фармуе рызыкі паскарэньня інфляцыі».
Звязана гэта у тым ліку з павышэньнем цэнаў на тавары і паслугі, якія экспартуюць зь Расеі, а таксама з паскарэньнем інфляцыйных працэсаў у гэтай краіне.
Пры гэтым адзначаецца, што гэтыя фактары будуць мець «часовы характар», а рост спажывецкіх цэнаў у 2019–2020 гадах прагназуецца на ўзроўні 5%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У лістападзе інфляцыя перавысіла паказьнікі 2017 году