Суд паміж былымі бізнэс-партнэрамі Чыжом і Япрынцавым цягнуўся 10 месяцаў, канчатковае рашэньне было прынятае 19 сьнежня.
Суд Цэнтральнага раёну Менску вынес канчатковае рашэньне ў справе былых бізнэс-партнэраў Юрыя Чыжа і Ўладзімера Япрынцава. Пазоў аб спагнаньні зь Юрыя Чыжа 1960 рублёў на карысьць Япрынцава суд ухваліў. З улікам дзяржпошліны і кампэнсацыі юрыдычных выдаткаў Чыж вінен Япрынцаву 1500 даляраў, паведамляе TUT.by.
Гэта кампэнсацыя за тое, што Юры Чыж распарадзіўся грашыма Ўладзімера Япрынцава, калі той быў пад вартай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бізнэсовец Япрынцаў падаў у суд на свайго экс-партнэра Чыжа11 жніўня 2015 году былі прададзеныя акцыі лягістычнай кампаніі «Аскаргатэрмінал», у той жа дзень Япрынцава затрымалі па справе аб махлярстве. На наступны дзень, 12 жніўня, на рахунак Япрынцава за зьдзелку паступіла амаль 1,4 мільярда недэнамінаваных рублёў (87 тысяч даляраў).
9 верасьня рахунак Япрынцава папоўніўся яшчэ раз — 796 мільёнаў недэнамінаваных рублёў (44,7 тысячы даляраў).
Пазьней, як паведамлялася ў судзе, на загад Чыжа гэтыя пераводы зьнялі з рахунку Япрынцава. Апошні ў той час быў пад вартай і ня мог распараджацца рахункам.
Уладзімер Япрынцаў і Юры Чыж былі бізнэс-партнэрамі з 1990-х гадоў. У жніўні 2015 году Ўладзімера Япрынцава затрымалі разам з сынам Казьбекам па абвінавачаньні ў махлярстве. Прычынай для затрыманьня стала заява Юрыя Чыжа ў КДБ. Пазьней затрымалі і самога Чыжа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка памілаваў бізнэсоўца Казьбека Япрынцава, затрыманага пасьля заявы Чыжа