Аб гэтым позна ўвечары ў сваім фэйсбуку паведаміў архіепіскап Яўстрацій.
Паводле яго, афіцыйная назва аб’яднанай царквы па статуце — Праваслаўная царква Украіны. У сваю чаргу, тытул кіраўніка гэтай царквы гучыць як «Мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Украіны».
15 сьнежня ў Кіеве ў Сафійскім саборы адбыўся Абʼяднальны сабор па стварэньні адзінай украінскай памеснай праваслаўнай царквы, які выбраў яе прадстаяцелем мітрапаліта Епіфанія.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аб'яднаўчы сабор у Кіеве абраў кіраўніка памеснай праваслаўнай царквыУ працы Сабора ўдзельнічала 200 чалавек. Ім прапанавалі пералік з усіх архірэяў, якія ўдзельнічалі ў гэтым мерапрыемстве, акрамя патрыярха Філарэта і мітрапаліта Макарыя. Абраньне кіраўніка царквы адбывалася ў два туры галасаваньня.