Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Ўкраіны Эпіфаній зьвярнуўся да людзей на Сафійскай плошчы ў Кіеве.
Аб’яднаўчы сабор трох праваслаўных цэркваў Украіны абвясьціў аб стварэньні адзінай памеснай праваслаўнай царквы. Яе ў сане Мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Ўкраіны ўзначаліць мітрапаліт Пераяслаўскі і Белацаркоўскі Эпіфаній (Думенка).
Паводле папярэдняй інфармацыі, Канстантынопальскі патрыярх перадасьць Мітрапаліту Эпіфанію томас аб аўтакефальнай праваслаўнай царкве Ўкраіны 6 студзеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аб'яднаўчы сабор у Кіеве абраў кіраўніка памеснай праваслаўнай царквы