У гімназіі № 6 Горадні 13 сьнежня адкрылі бюст Фэліксу Дзяржынскаму, стваральніку ВЧК-ГПУ — карных органаў камуністычнага рэжыму.
«Дзякуючы Ф. Дзяржынскаму, у дзяржаве былі пабудаваныя дзіцячыя ўстановы, у якіх былыя беспрытульнікі атрымоўвалі харчаваньне, мэдычнае абслугоўваньне і адукацыю», — сьцьвярджаецца на сайце гімназіі.
Бюст Дзяржынскага ўжо стаяў у гімназіі № 6. Сёлета яго аднавілі зь ініцыятывы КДБ Горадзенскай вобласьці.