Галасаваньне аб даверы прэм’ер-міністру і лідэру Кансэрватыўнай партыі Вялікай Брытаніі Тэрэзе Мэй пройдзе ў сераду, з 18 да 20 гадзін мясцовага часу. Падлік галасоў зробяць адразу пасьля галасаваньня.
Дэпутаты ад Кансэрватыўнай партыі ў парлямэнце Вялікай Брытаніі набралі неабходныя 15 адсоткаў галасоў для запуску працэдуры. Калі дэпутаты ў межах сваёй фракцыі прагаласуюць за недавер, то Мэй вымушаная будзе пакінуць пасаду лідэра Кансэрватыўнай партыі. Гэта прывядзе да аўтаматычнай адстаўкі з пасады прэм’ер-міністра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галасаваньне аб Брэксыце адклалі, сытуацыя крызіснаяКансэрватары незадаволеныя палітыкай Мэй у справе выхаду краіны Эўразьвязу. Вялікабрытанія пакіне ЭЗ 29 сакавіка 2019 году. Краіны Зьвязу ўхвалілі пагадненьне аб Брэксіце на саміце 25 лістапада. Пакуль незразумела, ці прыме дамову брытанскі парлямэнт. Галасаваньне намечана на 21 студзеня — урад перанёс абмеркаваньне з прычыны слабой падтрымкі заканадаўцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чатыры брытанскія міністры пайшлі ў адстаўку на знак пратэсту супраць угоды з ЭЗ па BrexitБольшасьць членаў парлямэнту адмаўляецца ўхваліць пагадненьне аб выхадзе краіны з Эўразьвязу. Адных не задавальняе яго ўмовы, іншыя выступаюць супраць выхаду з Эўразьвязу і заклікаюць да паўторнага рэфэрэндуму ў справе Брэксіту. Мэй выключае варыянт правядзеньня паўторнага рэфэрэндуму.