У лістападзе Белстат зафіксаваў павелічэньне спажывецкіх цэнаў на 0,6%. Ад пачатку 2018 году інфляцыя ў Беларусі склала 4,8%, што больш, чым за ўвесь 2017 год (4,6%).
У лістападзе цэны на спажывецкія тавары павялічыліся на 1,2%, ад пачатку году — на 4,5%. Цэны на паслугі ў параўнаньні з кастрычнікам зьменшыліся на 0,04%, але ад пачатку году павялічыліся на 6,8%. Інфляцыя на не спажывецкія тавары склала 0,02%, ад пачатку году — 3,9%.
Міністэрства працы ня будзе індэксаваць заробкі за лістапад, бо інфляцыя не перавысіла 5%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік Нацбанку распавёў, якой інфляцыі чакаюць у 2019 годзеЯк сёлета зьмяняліся цэны на тавары і паслугі:
- студзень +0,8%;
- люты +0,9%;
- сакавік +0,8%;
- красавік +0,3%;
- травень –0,3%;
- чэрвень +0,4%;
- ліпень –0,2%;
- жнівень +0,1%;
- верасень +0,8%;
- кастрычнік +0,5%.
Паводле бюджэту на 2018 год гадавая інфляцыя заплянаваная на ўзроўні 7,4%. Нацбанк Беларусі сёлета прагназуе інфляцыю на ўзроўні 5,5–6%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тры прычыны, чаму ў Беларусі рэкордна запаволілася інфляцыя