Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў падпісаў пастанову аб забароне продажу вадкасьцяў з утрыманьнем сьпірту па цане ніжэйшай за харчовы алькаголь.
«Яшчэ адзін дакумэнт, які я падпісаў, тычыцца усякага роду сьпіртазмяшчальнай нехарчовай прадукцыі. Мы памятаем, колькі з гэтым было зьвязана праблем, якая колькасьць атручэньняў. Я падпісаў пастанову ўраду, якая ўстанаўлівае забарону на продаж такой прадукцыі па цане ніжэйшай за цану, усталяваную на адпаведную алькагольную прадукцыю», — цытуе Мядзьведзева агенцтва ТАСС.
«Гэта выбівае эканамічную аснову з такога роду гандлю», — заявіў расейскі прэм’ер.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тры чалавекі ў Магілёве памерлі, атруціўшыся мэтанолемЗ канца 2016 года ў Расеі дзейнічала забарона на продаж лясьёнаў, вадкасьцяў для ваннаў і іншых аналягічных прадуктаў з утрыманьнем алькаголю (яны маюць народную назву «глог»). Забарона была ўведзеная пасьля таго, як у сьнежні 2016 году больш за 120 жыхароў Іркуцкай вобласьці атруціліся сурагатным сьпіртазьмяшчальным канцэнтратам (вадкасьцю для ваннаў), зробленым з тэхнічнага сьпірту (мэтылу і антыфрызу).
У Іркуцку загінулі больш за 70 чалавек, у асноўным мужчыны ва ўзросьце 30-50 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віцэ-спікер Дзярждумы Расеі прапанаваў піць «Глог» замест лекаў з ЗША