У кампаніі StringersHub Свабодзе патлумачылі, што вытворчасьцю роліка, у якім беларус Віталь Юрчанка зьняўся ў якасьці расчараванага «эўрамайданам» украінца, займаўся прадусар на фрылансе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ролік зь беларусам, дзе той выдае сябе за ўкраінца, зрабіла кампанія былога журналіста БТ«Мы ад уласнага ўдзелу ў вытворчасьці здымак аддаляемся максімальна, каб такія кейсы ня здараліся. Тут працаваў прадусар на фрылансе, – паведаміў Свабодзе праз сацыяльныя сеткі Якаў Бута, заснавальнік і дырэктар кампаніі StringersHub. – Інфармацыі сапраўды пакуль мала».
Па словах Буты, зараз кампанія сканцэнтраваная на запуску онлайн-плятформы для стрынгераў, і ён ня ведаў пра фэйкавы ролік.
«Я ня быў у курсе», – адказаў Якаў Бута.