Пракуратура ў Турцыі запрасіла ордэр на арышт двух падданых Саудаўскай Арабіі ў справе аб забойстве журналіста Джамаля Хашокджы на тэрыторыі консульства каралеўства ў Стамбуле.
Падазраваныя — былы намесьнік службы агульнай выведкі Саудаўскай Арабіі Ахмэд Асіра і экс-дарадца насьледнага прынца Сауд аль-Кахтані. Яны не былі звольненыя пасьля таго, як пра гібель Хашокджы стала вядома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЦРУ перахапіла загад саудаўскага прынца «прымусіць замаўчаць» ХашокджыКалюмніст газэты The Washington Post Джамаль Хашокджы быў забіты ў пачатку кастрычніка ў саудаўскім консульстве ў Стамбуле. У апошнія гады журналіст выступаў з рэзкай крытыкай палітыкі Эр-Рыяду. Турэцкія СМІ пісалі, што да забойства можа быць датычнае вышэйшае кіраўніцтва Саудаўскай Арабіі і асабіста насьледны прынц бін Салман.