Саша і Сірожа: «Нічаво, што мазгоў дэградацыя. Зато будзет спарціўная нацыя»

«Прэдседацель» сустракае зіму ў поўнай баявой гатоўнасьці — у хакейным шлеме, на каньках і з клюшкай наперавес.

«Ні навука, ні іскуства не прыносяць нам даход. Быстра ўзялі ў рукі клюшкі, пабежалі ўсе на лёд!», — заклікае галоўны аматар здаровага ладу жыцьця.

Нават народныя пэрсанажы Саша і Сірожа, далёкія ад вялікіх дзяржаўных спраў, папрэджваюць: адным хакеем сыты ня будзеш.

«Нічаво, што мазгоў дэградацыя. Зато будзет спарціўная нацыя», — зьедліва камэнтуюць героі мастака Аляксея Хацкевіча.

А вы верыце, што сярэднестатыстычны калгас уратуюць фізкультура і спорт?