Даўгі кампаніі — больш за 5 мільёнаў даляраў. Аляксандар Кныровіч мае выйсьці на волю з калёніі ўзмоцненага рэжыму ў 2022 годзе.
Кампанію Аляксандра Кныровіча ТАА «СарматТэрма-Інжынірынг» суд прызнаў банкрутам. Яе ліквідуюць да канца лістапада. Адпаведнае рашэньне прыняў Эканамічны суд Менскай вобласьці 19 лістапада. Гэта вынікае з інфармацыі, разьмешчанай у адзіным рэестры зьвестак аб банкруцтве.
Паводле пастановы суду, даўгі кампаніі Кныровіча складаюць больш за 5 мільёнаў даляраў, яе маёмасьць будуць распрадаваць
КДБ арыштавала бізнэсоўца і Аляксандра Кныровіча ў студзені 2017 году, з таго часу яго трымалі пад вартай у СІЗА КДБ («амэрыканцы»).
Аляксандар Лукашэнка амаль адразу па затрыманьні Кныровіча заяўляў пра адназначную вінаватасьць бізнэсоўца: маўляў, «таўро на ім ставіць няма дзе».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Судзяць бізнэсоўца Кныровіча. Хто гэта і ў чым яго абвінавачваюцьНа судзе ў красавіку Кныровіч толькі часткова прызнаў віну. На абвінавачаньне ў нясплаце падаткаў Кныровіч сказаў, што «ня згодны з мэтодыкай разьлікаў» і з тым, як сьледчыя вызначылі пэрыяды заніжэньня сумы падаткаў. Яго асудзілі на 6 гадоў пазбаўленьня волі.
Сёлета ў кастрычніку Кныровічу на год скарацілі тэрмін зьняволеньня. Ён мае высьці на волю ў 2022 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бізнэсоўцу Кныровічу на год скарацілі тэрмін зьняволеньня