3 сьнежня адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. Гэты дзень быў абвешчаны ААН у 1992 годзе, каб прыцягнуць увагу да праблемаў людзей з абмежаванымі магчымасьцямі, абароны іх годнасьці, правоў і дабрабыту.
Усяго ў Беларусі жыве 568 тысяч чалавек з інваліднасьцю, зь іх амаль 32 тысячы дзяцей да 18 гадоў. Найбольшая колькасьць людзей з інваліднасьцю жыве ў Менску (125 тысяч), найменшая — у Віцебскай вобласьці (59 тысяч).