Беларусь не падтрымае прапанову чарговым разам падоўжыць тэрміны дзейных нарматываў разьмеркаваньня сумаў увазнога мыта.
Гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў падчас сустрэчы з кіраўнікамі ўрадаў дзяржаў Эўразійскага эканамічнага саюзу, якія знаходзяцца ў Менску.
«Па-ранейшаму адкрытае пытаньне нарматываў разьмеркаваньня сумаў увознага мыта, — цытуе Лукашэнку БелТА. — Тэма доўга абмяркоўвалася на вышэйшым савеце 14 траўня ў Сочы. Дамовіліся, што міністры фінансаў, а затым і кіраўнікі ўрадаў да сьнежня папрацуюць над мэтодыкай разьмеркаваньня мытаў. Прапанова чарговым разам падоўжыць тэрміны абсалютна нявыгадная для Беларусі».
Паводле Лукашэнкі, цяпер Беларусь пастаўленая ў няроўныя ўмовы і неабходна прыкласьці максымум намаганьняў для выхаду на справядлівае рашэньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экспэрт: «Расейскія нафтагазавыя схемы — гэта не падтрымка, гэта тое, што мы павінны мець паводле сэнсу Эўразійскага саюзу»Пратакол пра ўнясеньне зьменаў у дамову аб далучэньні Кіргізстану да дамовы аб ЭАЭС, падпісаны 11 красавіка 2017 году, удакладняе нарматывы разьмеркаваньня сумаў увазнога мыта ў бюджэт кожнай дзяржавы: Армэнія – 1,22%, Беларусь -- 4,56%, Казахстан – 7,05%, Кіргізстан – 1,9%, Расея – 85.26%.
Яшчэ адзін пратакол, падпісаны сёлета 14 траўня, падаўжае да 31 сьнежня тэрмін прымяненьня нарматываў разьмеркаваньня сумаў увазнога мыта.
Улады дзяржаў не змаглі дасягнуць дамоўленасьці ў сувязі з тым, што адсутнічалі статыстычныя дадзеныя па Кіргізстану. Таму кіраўнікі ўрадаў вырашылі падоўжыць вызначаныя нарматывы да 31 сьнежня.