Амаль 7 тысяч шматдзетных семʼяў Беларусі чакаюць у чарзе на жыльлё больш за 3 гады, а паводле закону іх маюць забясьпечыць кватэрамі за адзін год.
Аляксандар Лукашэнка 23 лістапада запатрабаваў вырашыць праблему чаргі на жыльлё для шматдзетных сем'яў. Ён паставіў задачу за 2 гады зьліквідаваць гэтую чаргу, перадае БелТА.
Паводле Лукашэнкі, за апошні год колькасьць такіх сем'яў павялічылася на 8,5 тысячы. Маладыя сем'і маюць забясьпечыць жыльлём цягам аднаго году, але гэтае даручэньне не выконваецца.
На пачатак гэтага году з 34 тысяч такіх сем’яў не пачалі будавацца 25 тысяч, а 7 тысяч чакаюць у чарзе па жыльлё тры гады і болей.
Кіраўнік дзяржавы даў даручэньне ўраду сумесна з аблвыканкамамі і Менгарвыканкамам павялічыць аб’ёмы будаўніцтва жыльля для шматдзетных сем’яў.
«Разам з банкамі вызначце неабходныя крыніцы фінансаваньня, за два наступныя гады ліквідуйце чаргу, якая ўтварылася, і выйдзіце на забеспячэньне шматдзетных сем’яў жыльлём на працягу аднаго году, як гэта прадугледжана ўказам № 13», — сказаў Лукашэнка.
Таксама Аляксандар Лукашэнка лічыць, што цэны на жыльлё ня мусяць быць зьвязаныя з ростам заробкаў. Заробак у 1 тысячу рублёў не азначае, што столькі павінен каштаваць 1 квадратны мэтар жыльля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка, вазьмі наш дом пад свой кантроль!»