Нацыянальнае агенцтва па турызьме Беларусі прапанавала да 16 сьнежня прагаласаваць за канцэпцыю турыстычнага брэнду Беларусі.
Варыянты прапанаваныя для галасаваньня папярэдне прайшлі адбор журы.
Галасаваць можна некалькі разоў
З аднаго дэвайсу можна прагаласаваць некалькі разоў: з розных браўзэраў і розных уліковых запісаў аднаго браўзэра.
У інфармацыйным аддзеле агенцтва па турызму Свабодзе сказалі, што «ведаюць пра гэтую недапрацоўку» і ліквідуюць яе.
Ранейшыя галасы, захаваныя ў архіве, будуць улічвацца, патлумачылі ў агенцтве. Аднак невядома, як будуць лічыць некалькі галасоў з аднаго кампутара.
«Я думаю, што распрацоўшчыкі дадуць нам нейкую статыстыку, калі будзем падлічваць галасы», — сказалі ў інфармацыйным аддзеле.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гатэлі ў санаторыях і швэдзкі стол. Як «бязьвіз» спрыяе разьвіцьцю мэдычнага турызму ў Горадні