Пасьля відэароліку Міністэрства ўнутраных спраў, дзе хлопец просіць прабачэньня ў помніка гарадавому ў Менску за ўдар па ім, беларусы пачалі зьмяшчаць у сацсетках пасты з прабачэньнямі перад беларускімі помнікамі.
15 лістапада Міністэрства ўнутраных спраў апублікавала на афіцыйным Youtube-канале ролік «Извинился перед „Городовым“», на якім хлопец просіць прабачэньня ў менскай гарадзкой скульптуры.
Міліцыянт Генадзь Кашалюк затрымаў падлетка, калі пабачыў, як той «у скачку нанёс адзін удар» помніку. На хлопца склалі пратакол паводле арт. 17.1 КаАП («хуліганства»).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міліцыя апублікавала ВІДЭА выбачэньняў хлопца перад помнікам царскаму гарадавому«Я шчыра раскайваюся, што нанёс шкоду гэтаму помніку, супрацоўнікам міліцыі, бо ў гэтага помніка свая гісторыя, і я мог неяк сваім учынкам яе забрудзіць, — кажа хлопец, названы Арсеніем. — Я гэтага не хацеў і шчыра прашу прабачэньня перад усімі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міліцыя ў Беларусі якраз і пачыналася з разгону гарадавых ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Помнік, даруй!