Сьледам за суседнім калгасам «ацечэственныя» паштальёны таксама пераходзяць на новыя тэхналёгіі.
«Не нужны нам паштальёны, пошту будуць насіць дроны! Пісьма ў яшчыкі кідаць і пасылкі дастаўляць», — не хавае задавальненьня «прэдседацель».
Саша і Сірожа, народныя героі мастака Аляксея Хацкевіча, дзеляцца ідэяй, як пашырыць функцыянальнае выкарыстаньне тэхнікі. Напрыклад, дастаўляць паветрам кабанчыкаў адразу на мясакамбінат. Калі ж апарат раптам прамахнецца адрасам, яго можна зьбіць з дубальтоўкі.
А вам падабаецца, што лісты ды бандэролі будуць прылятаць зь неба?