У кастрычніку Белстат зафіксаваў павелічэньне спажывецкіх цэнаў на 0,5%. Пры гэтым ад пачатку 2018 году інфляцыя ў Беларусі склала 4,2%.
У кастрычніку цэны на спажывецкія тавары павялічыліся на 1%, ад пачатку году — на 3,2%. Цэны на паслугі ў параўнаньні зь верасьнем зьменшыліся на 0,3%, але ад пачатку году павялічыліся на 6,9%.
Міністэрства працы ня будзе індэксаваць заробкі за кастрычнік, бо інфляцыя не перавысіла 5%.
Як сёлета зьмяняліся цэны на тавары і паслугі:
- студзень +0,8%;
- люты +0,9%;
- сакавік +0,8%;
- красавік +0,3%;
- травень –0,3%;
- чэрвень +0,4%;
- ліпень –0,2%;
- жнівень +0,1%;
- верасень +0,8%.
Інфляцыя за 2017 год склала 4,6%. Паводле бюджэту на 2018 год гадавая інфляцыя заплянаваная на ўзроўні 7,4%. Нацбанк Беларусі сёлета прагназуе інфляцыю на ўзроўні 5,5–6%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тры прычыны, чаму ў Беларусі рэкордна запаволілася інфляцыя