Маці забітай ў Лунінцы васьмімесячнай дзяўчынкі і яе знаёмы заключаныя пад варту, паведамляе прэс-служба Сьледчага камітэту.
Падазраваным у забойстве дзіцяці 25-гадовай маці і яе 47-гадоваму знаёмаму прад’яўленае абвінавачваньне паводле п.п.2, 6, 13, 15 ч.2 арт.139 Крымінальнага кодэксу Беларусі (забойства заведама малалетняга, учыненае з асаблівай жорсткасьцю, з хуліганскіх памкненьняў, групай асобаў).
Пакараньне паводле гэтых пунктаў артыкулу 139 — пазбаўленьне волі на тэрмін ад васьмі да дваццаці пяці гадоў, або пажыцьцёвае зьняволеньне, або сьмяротнае пакараньне.
Іх затрымалі і заключылі пад варту, сёньня перавядуць у берасьцейскі сьледчы ізалятар.
У момант затрыманьня ў жанчыны было 1,6 праміле алькаголю, у мужчыны — 1,2 праміле.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Лунінцы пры маці абезгаловілі 8-месячную дзяўчынку. Што вядома аб трагедыіТрагедыя адбылася ў Лунінцы ўвечары 27 кастрычніка. Труп дачкі з прыкметамі гвалтоўнай сьмерці выявіў яе 28-гадовы бацька. Як стала вядома СМІ, дзіцяці ня проста перарэзалі горла — малую абезгаловілі. Вядома, што сям’я знаходзілася на як сям’я, што знаходзiцца ў сацыяльна небясьпечным становішчы. Падставай паслужыла ўжываньне алькаголю і сямейна-побытавы канфлікт, які аднойчы скончыўся выклікам міліцыі.
У сям’і выхоўваецца яшчэ двое дзяцей — хлопчыкі чатырох і шасьці гадоў. Яны цяпер знаходзяцца з бацькам.