Беларусь, зявіў Аляксандар Лукашэнка, можа «суправаджаць» правядзеньне выбараў на Данбасе, «зыходзячы з разуменьня таго, што гэта неад’емная частка Ўкраіны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: «Вучыцеся ў нас дэмакратыі. Дзяўчынкі не павінны баяцца хадзіць у спадніцах у школу» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка сказаў, што перастаў быць прыхільнікам ТрампаНа адкрыцьці сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канфэрэнцыі па бясьпецы 31 кастрычніка ў Менску Аляксандар Лукашэнка агучыў шэраг прапановаў па вырашэньні канфлікту на паўднёвым усходзе Ўкраіны. Паводле БелТА, ён прапанаваў:
- Пашыраць магчымасьці маніторынгавай місіі АБСЭ і трохбаковай кантактнай групы (Расея, Украіна, АБСЭ), а таксама дыялёг парлямэнтараў, рэгіянальных уладаў, экспэртаў і грамадзянскай супольнасьці;
- Разьмясьціць на Данбасе міратворцаў — магчыма, супольнай місіі ААН і АБСЭ з удзелам вайскоўцаў, паліцыянтаў і цывільных з краінаў, якія цягам канфлікту «рабілі ўнёсак у яго вырашэньне» (Беларусь у іх ліку, кажа Лукашэнка);
- Ускласьці на Беларусь «адказнасьць за забесьпячэньне міру ва ўсходніх рэгіёнах Украіны і кантроль на расейска-ўкраінскай мяжы»;
- Правесьці на Данбасе выбары пры «суправаджэньні» Беларусі — але, адзначыў Лукашэнка, «зыходзячы з разуменьня таго, што гэтыя рэгіёны ёсьць неад’емнай часткай Украіны».
На разгортваньне міратворчай місіі, дадаў Лукашэнка «часу амаль ужо не засталося», а працу ў «нармандзкім фармаце» (між кіраўнікамі Расеі, Украіны, Францыі і Нямеччыны) трэба актывізоўваць, але, адзначыў Лукашэнка яе «можа быць недастаткова».
Лукашэнка таксама заявіў, што «нашая плянэта падышла да краю прорвы, за якой знаходзіцца глябальны канфлікт», і зноў згадаў ідэю «новага Хэльсынскага працэсу», бо «вялікія дзяржавы губляюць статус гарантаў стабільнасьці».
«Мы нярэдка чулі, што, маўляў, Беларусь занадта наіўная, высоўваючы такога роду прапановы, — казаў Лукашэнка. — Некаторыя намякалі на тое, што і ня справа гэта Беларусі. Некаторымі беларуская ініцыятыва была нават успрынятая як прапанова аб пераглядзе дзейнай рэгіянальнай сыстэмы бясьпекі, якая, дарэчы, не працуе. Хачу падкрэсьліць: мы ніколі не прапаноўвалі нічога перакрэсьліваць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Правілы гульні ў постбіпалярным сьвеце. Чаму прапанову Лукашэнкі пра «новы ўсясьветны парадак» могуць успрыняць сур’ёзнаТаксама ён адзначыў, што ня хоча аказацца на «лініі новага цывілізацыйнага разлому, на вастрыі блёкавага процістаяньня між Усходам і Захадам» — маўляў, «калі б моцныя гэтага сьвету прыйшлі да дамоўленасьці не цягнуць дзяржавы Усходняй Эўропы ў розныя вайскова-палітычныя блёкі, не патрабаваць пацьвярджэньня ляяльнасьці ў шкоду іхным сувэрэнным інтарэсам, гэты рэгіён стаў бы трансгранічным поясам стабільнасьці і ўзаемадзеяньня».
Беларусь тым часам знаходзіцца з Расеяй у адным ня толькі вайсковым, але і палітычным, і эканамічным блёку — так званай «Саюзнай дзяржаве».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калі пачнецца канфлікт Расеі і ЗША, ці закране ён Беларусь?