Свабода паглядзела выступы кіраўнікоў Беларусі і Ўкраіны падчас Форуму рэгіёнаў у Гомлі 26 кастрычніка. Пункцірна даем заявы палітыкаў.
Што сказаў Парашэнка?
- Дзяржавы дамовяцца пра ўсталяваньне ў Менску помніка Піліпу Орліку. Орлік нарадзіўся на Вілейшчыне і ўвайшоў у гісторыю як гетман Запароскага войска ў выгнаньні (1710–1742).
- Запуск украінскага каналу ў Беларусі і беларускага каналу ва Ўкраіне адбудзецца ў «найбліжэйшы час».
- «Прашу, прыбярыце свае войскі, Расея, з нашай тэрыторыі».
- Менскія дамоўленасьці ўвойдуць у падручнікі па дыпляматыі. Парашэнка на 100 адсоткаў давярае Лукашэнку. Згадаў біблейскія словы пра міратворцаў як сыноў божых.
Што сказаў Лукашэнка?
- «Мае далёкія карані закапаныя дзесьці паміж Чарнігавам і Кіевам. Я ня думаю, што Ўкраіна чужая для мяне. Не раўнуйце мяне да Ўкраіны».
- Лукашэнка заявіў, што «Беларусь гатовая ўключыцца» ў расейска-украінскі канфлікт дзеля міру. Каб завяршыць вайну, недастаткова дамовіцца Расеі з Украінай, сказаў Лукашэнка.
- Калі Беларусь і прыйдзе ва Ўкраіну, то на «камбайнах, трактарах, тралейбусах і аўтобусах» і «ніколі ня прыйдзе на танках». Для Беларусі дапамагаць Украіне будзе ня проста.