Як паведамілі Свабодзе адразу некалькі крыніц, голас з запісу вельмі падобны да голасу намесьніцы дырэктара 31-й гімназіі Менску.
30 кастрычніка Свабода апублікавала аўдыёзапіс, на якім чуваць, як жаночы голас настойліва змушае вучняў адной са школ Менску ўступаць у шэрагі БРСМ. Запіс за некалькі гадзінаў стаў вірусным, яго апублікавалі вядучыя мэдыя.
Удзень 31 кастрычніка на яго зьмест адрэагавалі ў Цэнтральным апараце БРСМ і ў Мінадукацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БРСМ пра скандальнае відэа з «загонам у БРСМ»: Будзем разьбірацца ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінадукацыі не зьбіраецца расьсьледаваць відэа пра «загон у БРСМ» у менскай школеЯк стала вядома Свабодзе, запіс быў зроблены вучнямі аднаго з клясаў 31-й гімназіі Менску. Адразу некалькі вучняў гімназіі паведамілі, што голас жанчыны з запісу вельмі падобны на голас намесьніцы дырэктара 31-й гімназіі па выхаваўчай працы.
«Яе лёгка раззлаваць, часам зрываецца», — паведаміла Свабодзе адна з вучаніц гімназіі.
«Гэта падобна на яе. Запіс, хутчэй за ўсё, адбываўся ў мінулым годзе. Бо настаўнік, якога згадваюць у запісе, больш у нас не працуе. Асаблівага скандалу не было. Прынамсі, нам пра яго нічога не вядома», — гаворыць іншая вучаніца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: #загонБРСМ: настаўніца расказала, як заганяюць у праўладную арганізацыюЧастка суразмоўцаў зь ліку вучняў 31-й гімназіі ад размовы катэгарычна адмовілася, спаслаўшыся на нежаданьне мець праблемы з адміністрацыяй. У гімназіі № 31 ад камэнтароў таксама адмаўляюцца, зьвязацца з завучам па выхаваўчай працы пакуль немагчыма. Паводле інфармацыі агенцтва БелаПАН, яе ўжо выклікалі на размову ў Аддзел адукацыі Менгарвыканкаму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта ерась несусьветная». У БРСМ пракамэнтавалі відэа пра #загонБРСМ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінадукацыі «ў шоку» ад відэа пра «загон у БРСМ» у менскай школе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі заганяюць, арганізацыя становіцца няякаснай». Дэпутат Марзалюк пра #загонБРСМ